30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат3 студзень — 285 гадоў з дня нараджэння Казіміра Нарбута (1738, Лідскі р-н – 1807), мысліцеля-асветніка, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве.
31 снежня — 30 гадоў назад (1992) беларускія вайскоўцы, памежнікі і супрацоўнікі КДБ склалі прысягу на вернасць беларусі. Завяршылася юрыдычнае афармленне ўласных Узброеных сіл і органаў дзяржбяспекі.
1 студзень — 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай (1938, Лідскі р-н), паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984).
1 студзень — 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай (1938, Лідскі р-н), паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984).
30 снежня — 180 год назад (1842) у дачыненні да Беларусі ўпершыню быў ужыты тэрмін “Северо-Западный край”. Дагэтуль землі нашых продкаў называлі Літвой.
1 студзеня 1919 г. — утварэнне стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
Абвяшчэнне ССРБ лічыцца першым абвяшчэннем БССР і пачаткам беларускай дзяржаўнасці ў навейшы час.
19 снежня — 30 гадоў назад (1992) у мінску пачаўся Першы сход беларусаў блізкага замежжа.
19 снежня — 95 годоў з дня нараджэння І.Ц. Бурсава, паэта, празаіка, перакладчыка.
17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно.
Гэты прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў быў усталяваны ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Дата для свята выбрана не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — «Белдзяржкіно».
15 снежня — 105 гадоў назад (1917) у Минску адкрыўся Першы Усебеларускі зьезд (1872 дэлегаты з розных куткоў ад Смаленшчыны да Беласточчыны).