30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат21 люты — Міжнародны дзень родной мовы. Адзначаецца з 2000 г. з ініцыятывы ЮНЕСКА дзеля захавання культурных традыцый усіх народаў.
15 лютага — 120 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904-1980), спявачкі, рэжысёра, народнай артысткі СССР.
13 лютага — 200 гадоў назад у Маскве надрукаваны “Белорусский архив древних грамот” – першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель.
8 лютага — 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914-1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
6 лютага — 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі.
27 студзень — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.
24 студзень — 85 гадоў назад (1939) у Мінску заснавана і адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя (з 1993 года – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).
16 студзень — 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі.
16 студзень — 105 гадоў назад ЦК РКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР.
15 студзень — 65 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі было 8 054 648 чалавек.