Гістарычныя падзеі 2015 г.
- 1200 гадоў з дня нараджэння Мяфодзія (815-885), славянскага асветніка, прапаведніка хрысціянства,
які разам з братам Кірылам стварыў славянскую азбуку - 1130 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож
- 1035 гадоў таму (980) Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву
на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам - 1035 гадоў назад (980) – захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку
- 1015 гадоў з часу смерці Рагнеды Рагвалодаўны (?-1000), полацкай князёўны, жонкі вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, маці вялікага князя Яраслава Мудрага і полацкага князя Ізяслава
- 975 гадоў ад пачатку будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку
- 950 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў
- 920 гадоў з дня нараджэння Міндоўга (1195-1263), заснавальніка
і першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага - 885 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага (1130-1182), славутага старажытнарускага
пісьменніка-прапаведніка, царкоўнага дзяча, майстра аўтарскай прозы - 860 гадоў таму (1155) Першыя летапісныя звесткі пра горад Мазыр
- 665 гадоў з дня нараджэння Вітаўта (1350-1430), князя гарадзенскага, трокскага,
вялікага князя Вялікага княства Літоўскага - 630 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дамова аб саюзе
Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства - 540 гадоў з дня нараджэння Максіма Грэка (Міхаіл Трыволіс, каля1475-1556),
пісьменніка-публіцыста, перакладчыка, багаслова - 500 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая (Чорны) (1515 – 1565),
дзяржаўнага і ваеннга дзеяча Вялікага княства Літоўскага - 485 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага(1530-1593), гуманіста, асветніка,
тэолага і рэлігійнага рэфарматара, філосафа, гісторыка, паэта - 445 гадоў з часу адкрыцця Віленскага універсітэта – найстарэйшай навучальнай установы ў Беларусі і Літве
- 440 гадоў з дня абрання (1575) Стэфана Баторыя (Сцяпан Батура) каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім
- 395 гадоў назад (1620) атрыманне горадам Оршай самакіравання паводле магдэбургскага права
- 365 гадоў таму (1650) выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча
«Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет,
упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет - 360 гадоў таму (1655) заключаны Кейданскі дагавор пра ўстанаўленне уніі (саюза)
Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй - 345 гадоў назад (1670) Гомель атрымаў права на самакіраванне паводле магдэбургскага права
- 260 гадоў з часу заснавання Віленскай астранамічнай абсерваторыі, адной з найстарэйшых у Еўропе
- 240 гадоў з часу заснавання Гродзенскага батанічнага саду
- 220 гадоў назад (1795) адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй
- 165 гадоў з часу напісання паэмы “Тарас на Парнасе”, помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя