Гістарычныя падзеі 2018 г.
- 1155 гадоў з часу стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям Славянскай азбукі (863)
- 905 гадоў з дня нараджэння Лаўрэнція Тураўскага (каля 1113 ці 1130-я гг. – пасля 1190),
беларускага святога, пустэльніка, тураўскага епіскапа - 795 гадоў з дня нараджэння Войшалка (1223 ці 1225(?) – 1268),
князя наваградскага, вялікага князя ВКЛ - 735 гадоў з дня нараджэння Давыда Гарадзенскага (каля 1283 – 1326),
ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ - 670 гадоў з дня нараджэння Ягайлы (1348?-1434), вялікага князя
Вялікага княства Літоўскага, (з 1386 па 1434 г. – кароль Польшчы Уладзіслаў ІІ) - 730 гадоў з часу пабудовы Камянецкай вежы, помніка абарончага дойлідства
- 595 гадоў з часу першага ўпамінання г. ІВАНАВА (1423; пачатковая назва в. Порхава, з 1465 – в. Янава)
- 515 гадоў з часу атрымання г. Камянцам Магдэбургскага права (1503)
- 495 гадоў з часу выдання паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (Кракаў; 1523)
- 465 гадоў з часу заснавання брэсцкім старастам Мікалаем Радзівілам Чорным
першай на тэрыторыі Беларусі Друкарні (Брэст; 1553) - 455 гадоў з часу выдання “Новіны грозные а жалостливые…”
першай беларускай аднадзёнкі (Нясвіж; 1563) - 450 гадоў з часу заснавання І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам Заблудаўскай друкарні,
у якой былі выдадзены “Евангельле вучыцельнае” і “Псалтыр з Часаслоўцам” - 435 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце першай Аптэкі (1583)
- 425 гадоў з часу выдання ў друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”
(Вільня; 1593), аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі - 415 гадоў з часу выгравіравання беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім першай дакладнай
Карты ВКЛ (каля 1603; 2-е выданне 1613, Амстэрдам, друкарня Блау) - 375 гадоў з часу атрымання г.п. Лагішын (Пінскі р-н) Магдэбургскага права (1643)
- 375 гадоў з дня нараджэння Бенядзікта Паўла Сапегі (каля 1643 – 1707),
дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ - 370 гадоў з пачатку Вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648 – 1654 гг.,
вайны супраць феадальна-прыгоннага ўціску - 300 гадоў з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Іахімаўны Пільштын (Пільштыновай, дз. Русецкай;
1718, Навагрудчына – пасля 1760), асветніцы, мемуарысткі, падарожніцы, лекаркі - 285 гадоў з дня нараджэння Антонія Тызенгаўза (1733, г.п. Наваельня – 1785),
дзяржаўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, асветніка - 255 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Чахоўскага (1763 – пасля 1825), Мінскага губернскага архітэктара, аўтара праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве
- 245 гадоў з дня нараджэння Юстына Нарбута (каля 1773, Беларусь – 1845),
гісторыка, удзельніка паўстання 1794 г. - 225 гадоў з дня нараджэння Ануфрыя Петрашкевіча (1793(?), Шчучын – 1863),
польскага і беларускага паэта, аднаго з заснавальнікаў таварыства філаматаў - 225 гадоў з дня нараджэння Ігната Іосіфавіча Шыдлоўскага (1793, Лагойскі р-н – 1846),
беларускага і польскага паэта, перакладчыка, выдаўца, фалькларыста - 185 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Леантовіча (1833 – 1911), вучонага ў галіне гісторыі права, які падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў з Метрыкі ВКЛ, лаўрэата Увараўскай прэміі (1895)
- 150 гадоў з пачатку выдання “Минских епархиальных ведомостей” (1868),
афіцыйнага органа друку Беларускай Праваслаўнай Царквы - 145 гадоў з пачатку дзейнасці Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І. Жылінскага
па асушэнні балот на Палессі (1873) - 105 гадоў з часу выдання зборніка вершаў Максіма Багдановіча “ВЯНОК” (1913)
- 95 гадоў з часу выдання Б.А. Тарашкевічам “Беларускай граматыкі для школ” (Вільня; 1918)
- 100 гадоў з пачатку Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918 – 1920)
- 90 гадоў з часу заснавання Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП; 1928 – 1932)
- 90 гадоў з часу заснавання Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (Мінск; 1928)
- 85 гадоў з пачатку выдання штомесячнага культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса
“Беларускі летапіс” (Вільня; 1933) - 85 гадоў з часу заснавання Беларускага саюза кампазітараў (1933
- 20 гадоў з пачатку правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
(Маладзечна; 1993)