Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Ближайшая памятная дата
Каляндар памятных дат Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»

Гістарычныя падзеі 2020 г.

  • 1205 гадоў з дня нараджэння Мяфодзія (815-885), славянскага асветніка, прапаведніка хрысціянства, які разам з братам Кірылам стварыў славянскую азбуку
  • 1135 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож
  • 1040 гадоў таму (980) Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам
  • 980 гадоў ад пачатку будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку
  • 955 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў
  • 890 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага (1130-1182), славутага старажытнарускага пісьменніка-прапаведніка, царкоўнага дзяча, майстра аўтарскай прозы
  • 865 гадоў таму (1155) Першыя летапісныя звесткі пра горад Мазыр
  • 560 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Астрожскага (1460-1530) – князь, ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч ВКЛ, праславіўся перамогамі над татарамі, у бітве пад Оршай
  • 545 гадоў з дня нараджэння Максіма Грэка (Міхаіл Трыволіс, каля1475-1556), пісьменніка-публіцыста, перакладчыка, багаслова
  • 490 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага(1530-1593), гуманіста, асветніка, тэолага і рэлігійнага рэфарматара, філосафа, гісторыка, паэта
  • 450 гадоў з часу адкрыцця Віленскага універсітэта – найстарэйшай навучальнай установы ў Беларусі і Літве
  • 265 гадоў з часу заснавання Віленскай астранамічнай абсерваторыі, адной з найстарэйшых у Еўропе
  • 245 гадоў з часу заснавання Гродзенскага батанічнага саду
  • 170 гадоў з часу напісання паэмы “Тарас на Парнасе”, помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя