Гістарычныя падзеі 2021 г.
- 955 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі
- 920 гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства
- 920 гадоў з часу княжання ў Мінску (1101 – 1119) першага князя Глеба Усяслававіча
- 920 гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101 – 1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая
- 905 гадоў назад (1116) у “Аповесці мінулых гадоў…” упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)
- 860 гадоў як завершана (1161) будаўніцтва Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы дойлідам Іаанам па заказу Еўфрасінні Полацкай
- 575 гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага
- 480 гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
- 460 гадоў назад (1561) у Пінску заснавана аптэка, адна з першых у Беларусі
- 455 гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага
- 450 гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. называлася Брэст-Літоўскім ваяводствам)
- 440 гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)
- 430 гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа
- 425 гадоў з часу выдання (1596) ў Вільні “Граматыкі славянскай...” Л. Зізанія
- 405 гадоў з пачатку дзейнасці (1616) ў Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.)
- 390 гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце
- 365 гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік
- 315 гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара
- 285 гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)
- 275 гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746 – 1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года
- 270 гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1761)
- 270 гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў
- 265 гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760)
- 250 гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Агінскага
- 245 гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі
- 240 гадоў назад нарадзіўся Дашчынскі Юзаф (1781 – 1844), беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог
- 235 гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786 – 1862), беларускі ўрач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі
- 235 гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій П. (1786-1855), паэт і драматург, найбольш верагодны аўтар паэмы “Энэіда навыварат”
- 210 гадоў назад нарадзіўся Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч (1811 – 1900), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец
- 200 гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821 – 1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст
- 195 гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841)
- 175 гадоў назад нарадзіўся Татур Генрык Хрыстафоравіч (1846 – 1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер
- 175 гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов Западной России” (поўная назва серыі “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и издаваемые Археографической комиссией”), – пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы
- 150 гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст
- 145 гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921)
- 115 гадоў з часу заснавання (1906) ў Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914)
- 110 гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919)
- 105 гадоў назад (1916) у Мінску заснаваны клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі “Беларуская хатка” (існаваў да 1921)
- 105 гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919)
- 100 гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка- этнаграфічны музей імя І.І. Луцкевіча (існаваў да 1945)
- 100 гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931 – 1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945 – 1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950 – 1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962 – 1991 г. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)
- 70 гадоў назад (1951) Мінскі радыёзавод выдаў першую прадукцыю (радыёла “Мінск – Р7”)
- 50 гадоў з часу адкрыцця (1971) бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане