30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат6 лютага — 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі.
26 студзень — 25 гадоў назад (1994) у Маскве памёр Алесь Адамовіч, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
24 студзень — 80 гадоў назад (1939) у Мінску заснавана і адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя (з 1993 года – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).
16 студзень — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі.
16 студзень — 100 гадоў назад ЦК РКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР.
15 студзень — 60 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі было 8 054 648 чалавек.
12 студзень — 30 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі было 10 200 200 чалавек.
4 студзень — 150 гадоў назад нарадзіўся Ядвігін Ш (А.І.Лявіцкі), адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, публіцыстыкі, драматургіі.
1 студзень — 100 гадоў назад у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) са сталіцай у Мінску. У склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. 3 лютага 1919 года тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў перададзены Расіі.
31 жніўня — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксандравіча Шырко (1948, Уздзенскі р-н), пісьменніка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998).