30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат09 верасня — 180 гадоў з часу адкрыцця (1840) Гора-Горацкай земляробчай школы (з 1848 года – інстытут) – першай у Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы
03 верасня — 105 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага (1915-1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
25 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана (1910-1971), беларускага сатырыка і байкапісца
23 жніўня — 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (А. Грынеўскі, 1880-1932), рускага пісьменніка
9 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), беларускай паэтэсы, празаіка
7 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча (1910-1986), беларускага этнамузыказнаўца, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста БССР і СССР
26 ліпеня – 245 гадоў назад (1775) у Гродне А. Тызенгаўзам заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія
22 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975), авіаканструктара, аднаго з стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіацыі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы
15 ліпеня – 610 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва (бітва пад Дуброўнай) – вырашальная бітва “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. паміж аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і прафесійным войскам наймагутнейшай дзяржавы, Тэўтонскага ордэна, – з другога
15 ліпеня – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900-1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка