5 сакавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896 – 1991), народнага пісьменніка Беларусі.
Каляндар памятных дат23 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Валянціна Катаева (1925-1999), беларускага і расійскага дырыжора, народнага артыста БССР
21 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава (1890-1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста БССР
15 снежня – 170 гадоў з дня нараджэння Мікалая Судзілоўскага (псеўданім Нікалас Русель, 1850-1930), – навуковец-этнограф, географ, хімік і біёлаг; рэвалюцыянер-народнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Расіі, Швейцарыі, Англіі, Францыі, Балгарыі, ЗША, Японіі, Кітаі; прэзідэнт Гавайскай рэспублікі ў 1901-1903 гг.
6 снежня – 150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лоскага (1870-1965), філосафа, прафесара Пецярбургскага універсітэта, прафесара Рускай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку
26 лістапада — 85 гадоў з дня нараджэння Кандрата Цераха (1935), наместніка старшыні рады ФНКА Беларусаў Расіі, наместніка старшыні рады НКА “Беларусы Масквы”
26 лістапада — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста
25 лістапада — 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Семенякі (1925-1990), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
12 лістапада — 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920-1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР
04 лістапада — 95 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё
31 кастрычніка — 90 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, беларускага скульптара, заслужанаго дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка — 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Бембеля (1905-1986), беларускага скульптара, народнага мастака БССР
22 кастрычніка — 150 гадоў з дня нараджэння Івана Буніна (1870-1953), рускага пісьменніка
27 верасня — 415 гадоў таму (1605) адбылася Кірхгольмская бітва —літоўска-беларускае і польскае войска на чале з гетманам Янам Хадкевічам разграміла шведскую армію
25 верасня — 255 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага (1765-1833), польскага, беларускага дзяржаўнага дзеяча, кампазітара
14 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
09 верасня — 180 гадоў з часу адкрыцця (1840) Гора-Горацкай земляробчай школы (з 1848 года – інстытут) – першай у Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы
03 верасня — 105 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага (1915-1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь