22 сакавіка — 80 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь.
18 сакавіка — 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Кузьміча) Пранузы (1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта.
17 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння ІЗІ (Ісака Давыдавіча) Харыка (1898, Барысаўскі р-н – 1937), яўрэйскага паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі .
17 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Андрэевіча Лабынцава (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі .
13 - 15 сакавіка — 125 гадоў з часу правядзення 1 з’езда РСДРП (Мінск; 1898); 90 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея 1 з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1923) .
Каляндар памятных датАўтар: Колас Якуб
Цiкава, што: выданне пад адной вокладкай на мове арыгінала і ў перакладзе – на рускай і на польскай мовах.
Мова кнігі: беларуская мова ;руская мова
Выдавецтва: Мінск. Беларускі фонд культуры
Год напісання: 1923
Год выдання: 2002
ISBN: 985-6523-08-7
Якуб Колас (Кастусь Міцкевіч, 1882-1956) – волат беларускай літаратуры, народжаны на Нёманскай зямлі, які ўвабраў непаўторную прыгажосць роднага краю і ўвасобіў у сваіх творах яго неўміручую веліч.
Асабліва выразна гэта ўвасоблена ў написанннай ім з 1910 па 1923 год паэме «Новая зямля» – унікальным шэдэўры не толькі славянскага свету.
Шырока вядомыя першыя строфы паэмы – споведзь паэта перад роднай зямлёй, перад бацькаўшчынай:
«Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе ня маю сілы...»
«Новая зямля» Якуба Коласа – сапраўдная мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця, энцыклапедыя беларускай прыроды, энцыклапедыя побыту беларускага народа, яго філасофіі.
Гэта выдатны прыклад паэзіі, што вырастае з народу і выяўляе свету багацце і веліч народа. У ёй чытачы пазнаюць сябе, свае патаемныя жаданні, сваё творчае аблічча, свой духоўны нераскрыты патэнцыял.
«Новую зямлю» Якуба Коласа справядліва ставяць на адзін узровень з «Яўгенам Анегіным» ў рускай літаратуры і з «Панам Тадэвушам» у польскай.
Да 120-годдзя народнага паэта Беларускі фонд культуры ажыццявіў унікальны праект: выданне “Новай зямлі” пад адной вокладкай на мове арыгінала і ў перакладзе – на рускай і на польскай мовах. Кніга аздоблена таленавітымі ілюстрацыямі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.