Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Раман “Каласы пад сярпом тваім”

Раман “Каласы пад сярпом тваім”

Раман “Каласы пад сярпом тваім”

Аўтар: Караткевіч Уладзімір Cямёнавіч

Цiкава, што: Першая публікацыя: часопіс «Полымя» Мінск, 1965, № 2-6. Першае выданне кнігай: Мінск, 1968.

Мова кнігі: беларуская мова

Выдавецтва: Мінск. Мастацкая літаратура

Год напісання: 1965

Год выдання: 2001

ISBN: 985-02-0528-8

Уладзімірам Караткевічам упершыню ў гісторыі беларускай культуры створана рамантычная літаратура пра мінулае, прычым на трывалым гістарычным падмурку.

Раман прысвечаны адной з белых плям нашай гісторыі: паўстанню Кастуся Каліноўскага. Нельга не пагадзіцца з пісьменнікам, што больш трагічнай і гераічнай старонкі ў нашай нацыянальнай гісторыі няма, як і самай для нас вызначальнай, павучальнай і папераджальнай.

Мінулае вучыць, што гонар і годнасць чалавека "ў тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў...".

Вяртанне да бібліятэкі