Рус | Бел
Анталогія Беларуская паэзія «АД ВЕКУ Ў ВЕК»

Анталогія Беларуская паэзія «АД ВЕКУ Ў ВЕК»

Анталогія Беларуская паэзія «АД ВЕКУ Ў ВЕК»

Цiкава, што: Пад адной вокладкай -- арыгинал и пераклад на рускую и польскую мову

Мова кнігі: беларуская мова ;руская мова

Год выдання: 2003

ISBN: 5-94862-003-4

Укладальнікі: Алесь Кажадуб і Любоў Турбіна.

Гэтая кніга – анталогія беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Перш за ўсё яна дае магчымасць азнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў пасляваеннага пакалення, тых, без каго няможна ўявіць сабе беларускую паэзію: Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Данута Бічэль, Анатоль Грачанікаў, Вера Вярба, Таіса Бондар, Вольга Іпатава, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц…

Укладальнікі імкнуліся даць найбольш поўную карціну сучаснай беларускай паэзіі. Характэрнай рысай кнігі з’яўляецца тое, што тэкст кожнага верша надрукаваны на дзвюх мовах: на мове арыгінала і побач яго прераклад на рускую мову.

Кожнаму вядома: у паэзіі пераклад ніколі не можа быць цалкам адэкватным арыгіналу. І тым не меньш, тым не меньш...

Берасцянымі трубамі ў небе гудуць журавы,
берасцянымі крыламі атуляюцьдзве зорачкі дзённыя,
мая любая, гэна ж мы, паглядзі, гэна ж мы,
а нябёсы блакітныя, быццам азёры прадонныя!
О, як гожа і вечна вядуць карагод журавы,
і паганскія гукі складаюцца
ў песні астральныя.
На тым беразе неба прачнуліся зорныя львы –
гэна ж ты, мая любая, песні запела купальныя.

Берестяными трубами в небе гудят журавли,
берестяные крылья укрыли две звёздочки сонные,
погляди, моя любая, там – это мы, это мы,
небеса голубые как будто озёра бездонные.
О, как складно и вечно ведут караван журавли,
их языческий клёкот слагается
в песни астральные,
на том береге неба проснулись в созвездии львы –
это ты, моя любая, песни запела купальные.

/Анатоль Сыс; пераклад Л. Турбіной/

У кнізе больш за 320 вершаў 108 беларускіх паэтаў. Рускамоўны чытач атрымаў магчымасць пачуць, адчуць, зразумець паэтычны настрой беларусаў. Для чытачоў-славян найбольш цікавым з’яўляецца магчымасць параўнаць пераклад з арыгіналам; паспрабаваць пачуць натуральнае гучанне верша; адчуць мелодыку беларускай мовы... Для беларусаў-расіян, якія, на жаль, ў большасці пакрысе забываюць родную мову, – гэта яшчэ і высокамастацкі падручнік-дапаможнік, мяккі напамін такіх мілагучных, родных, цёплых слоў: маланка, раніца, сумаваць, каханьне, рамонкі, сьпякота, пацеркі, маленства, люляць, суніцы, сваволіць, калыханка, зьнічка...

Вяртанне да бібліятэкі

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 5 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2021 66 793 24 509
2020 79 546 29 849
2019 46 571 13 135
2018 45 428 11 176
2017 62 351 12 095
2016 61 643 10 227
2015 21 494 2 130
Всего 383 826 103 121

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2023 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар