22 сакавіка — 80 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь.
18 сакавіка — 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Кузьміча) Пранузы (1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта.
17 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння ІЗІ (Ісака Давыдавіча) Харыка (1898, Барысаўскі р-н – 1937), яўрэйскага паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі .
17 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Андрэевіча Лабынцава (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі .
13 - 15 сакавіка — 125 гадоў з часу правядзення 1 з’езда РСДРП (Мінск; 1898); 90 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея 1 з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1923) .
Каляндар памятных датАўтар: Таццяна Рамза
Ссылка: http://www.twirpx.com/file/1533510/
Мова кнігі: беларуская мова ;руская мова
Выдавецтва: Мінск. Вышэйшая школа
Год выдання: 2010
ISBN: 978-985-06-1820-7
«Беларуская мова? 3 задавальненнем!» – добры дапаможнік абнавіць і пашырыць сваё веданне роднай мовы для беларусаў, што доўгі час знаходзяцца ў іншамоўным асяроддзі, як і для ўсіх тых, хто хоча авалодаць беларускай мовай.
Вучэбнае выданне ўтрымлівае ўводна-фанетычны курс, асноўны курс, розныя тыпы мастацкіх тэкстаў (з лексічнымі каментарыямі) для самастойнага чытання, адказы да граматычных практыкаванняў, зводныя граматычныя табліцы. У аснову пакладзены тэматычны прынцып адбору лексікі, таблічны прынцып выкладу граматычных звестак, камунікацыйны прынцып выканання трэніровачных практыкаванняў.
Дапаможнік структураваны так, каб граматыка і сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы былі пададзеныя проста, а сам матэрыял быў цікавы, пазнавальны, а дзесьці і жартаўлівы, каб мова вывучалася з задавальненнем. Курс ахоплівае каля 120 вучэбных гадзін і можа выкарыстоўвацца як тымі, хто хоча пачаць вывучэнне мовы, так і тымі, хто ў пэўнай ступені ёю валодае. Заняткі асноўнага курса выбудаваныя так, каб на іх у навучэнцаў выпрацоўваліся і навыкі правільнага вымаўлення, засвойваўся базавы лексічны мінімум, успрымаўся і запамінаўся граматычны матэрыял, развіваліся навыкі вуснага дыялагічнага і маналагічнага маўлення і аўдыравання, а таксама навыкі чытання і пісьма.
Акрамя ўводна-фанетычнага і асноўнага вучэбнага курсаў дадаткова для чытання прапануюцца розныя тыпы мастацкіх тэкстаў (з лексічнымі каментарыямі). Гэтыя тэксты могуць эфектыўна выкарыстоўвацца не толькі для паляпшэння навыкаў чытання і ўспрымання прачытанага, але і для развіцця маўленчых навыкаў: навучання падрыхтаванаму або непадрыхтаванаму маналагічнаму і дыялагічнаму маўленню, развіціці навыкаў пісьма.
Для самастойнага навучання прапануюцца не толькі зводныя граматычныя табліцы, але і ключы да ўсіх граматычных практыкаванняў. Самастойнаму навучанню будзе спрыяць і электронны дадатак (CD-ROM), на якім змешчаны не толькі фанетычны матэрыял, але і шэраг дыялогаў і тэкстаў з мэтай навучання аўдыраванню.
На электронным дадатку ёсць і тэксты толькі для ўспрымання на слых і разумення. Сярод іх “Як вывучыць беларускую мову”, “Добрыя лекі”, “Чырвоны касцёл у Мінску”, “Ты чакай мяне доўга...”, “Ганарыстая варона”, “Надакучлівыя госці”, “Еўфрасіння Полацкая” і “Маленькі прынц” (гл. XXI).