Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Мірскі замак

Мірскі замкавы комплекс (Мірскі замак) — выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Самыя раннія збудаванні выкананы ўгатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзякнязем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ўстылі рэнесансу.

У  2000 годзе  ЮНЭСКА  ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Крыніца: http://www.mirzamak.by/