24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «... Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў».
Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча.
Заўважана, што з цягам часу постаці знакавых для народа асоб ператвараюцца ў нежывыя бронзавыя фігуры, а іх спадчына, расцягнутая на цытаты, проста бясконца тыражуецца, глыбока не вывучаецца, не пераглядаецца кожным новым пакаленнем. Але мне падаецца, што беларуская літаратура, з'яўляючыся літаратурай новай, народжанай у пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ доўга будзе гэткай жа свежай, а постаці нашых класікаў — жывымі. Магчыма, справа ў тым, што мы і сёння можам дакрануцца да іх спадчыны, пабываць у тых мясцінах, дзе яны бывалі, пабачыць рукапісы і цалкам, без сучасных адаптацый і перакладаў, зразумець іх творы. Таму і сэрца нашай класічнай літаратуры яшчэ б'ецца, а постаці песняроў — дыхаюць. Яны знаёмыя, родныя, але і загадкавыя адначасова, бо хаваюць мноства нераскрытых таямніц.
Гэта тэма ўжо трэці месяц абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Нагодай стаў электронны ліст мінчанкі ў Мсціслаўскі райвыканкам, якая прапанавала перанесці драўляную хату музея з Малой Багацькаўкі ў горад. Гэта, на яе погляд, дапаможа як мага большай колькасці людзей далучыцца да творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прапанова была вынесена на грамадскае абмеркаванне і выклікала буру эмоцый. Адны за тое, каб гістарычны Мсціслаў, дзе і так ёсць паглядзець шмат чаго каштоўнага і ўражлівага, прыдбаў сабе яшчэ і літаратурны музей. Іншыя — катэгарычна супраць. Маўляў, страціцца тая невымоўная аўра, якая захоўваецца ў вёсцы. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на месцы, каб разабрацца ў гэтай складанай сітуацыі.
Падзея адбылася ў сценах абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава і стала адным з шэрагу мерапрыемстваў да 150-годдзя гэтай установы. Стваральнікі фотаальбома — вядомыя магілёўскія майстры, удзельнікі і пераможцы міжнародных конкурсаў Ірына Савосіна, Аляксандр Ліцін, Генадзь Карчэўскі, Анатоль Талкачоў. Іх калектыўная работа стала добрым дадаткам да таго ўнікальнага музейнага фотафонду, які налічвае каля 18 тысяч экспанатаў. Такі глыбокі аналіз фотамастацтва ў межах аднаго горада наогул быў зроблены ўпершыню.
Беларуская мова і бізнес — ці сумяшчальныя яны? Наколькі актыўна і ўдала выкарыстоўваецца мова ў рэкламных кампаніях? Ці можа яна дапамагчы ў прасоўванні тавараў і паслуг? Як беларуская мова можа адбіцца на іміджы вытворцы? Ці шмат у нас беларускамоўных брэндаў? Гэтыя і многія іншыя пытанні аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў круглага стала, які прайшоў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Да ўдзелу ў дыскусіі былі запрошаны прадстаўнікі беларускіх фірмаў, кампаній, рэкламных агенцтваў, крэатыўных праектаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.
Кароль скрэтча расказвае пра перамогу ў Мінску і планы на чэмпіянат свету ў Галандыі, які стартуе 28 лютага.
У студзені Мінск прыняў этап Кубка свету па веласпорце на трэку. Адзіны медаль для беларускай зборнай заваяваў Яўген Каралёк, ён стаў найлепшым у скрэтчы. Поспехаў у гэтай дысцыпліне велагоншчык ужо дамагаўся на аналагічным турніры ў Лос-Анжэлесе летась і на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі. Цяперашняя выдатная форма Яўгена выклікае аптымізм асабліва зараз, калі да чэмпіянату свету застаецца каля двух тыдняў. Пра свае планы на планетарнае першынство, жорсткі допінг-кантроль і бяспеку ў велагонках на шашы Каралёк расказаў у інтэрв'ю «Звяздзе».
Гімн нашай любімай ежы, напісаны фізікам, лірыкам і кулінарам.
А вы ведалі, што смажаную бульбу трэба есці нажом і відэльцам, дранікі і аладкі — з дапамогай двух відэльцаў, а вараную бульбу нельга рэзаць нажом? А хто здагадваўся, што з бульбы можна гатаваць не толькі першыя і другія стравы, але і пасту, ікру, масла, крэм і нават напоі? Пра ўсё гэта можна даведацца з «Энцыклапедыі страў з бульбы» — адзінай у свеце кнігі, дзе ўсёахопна і ўпарадкавана змешчана каля 2,5 тысячы рэцэптаў з гэтых клубняў. Прычым гэта толькі трэцяя частка таго, што сабраў за сваё свядомае жыццё яе аўтар Аляксандр БАХАНЬКОЎ, пра якога «Звязда» пісала мінулай вясной.
Мінск, які перажыў мноства войнаў і разбурэнняў, відавочна, здолеў захаваць толькі малую частку сваіх храмаў. Сярод іх былі як сціплыя драўляныя пабудовы, так і маштабныя збудаванні, упрыгожаныя работамі лепшых майстроў свайго часу. Як цэрквы, узведзеныя на грошы, сабраныя ўсім светам, так і аплачаныя шчодрай рукой мецэнатаў. І ўсё ж многія з іх не зніклі бясследна: памяшканні былі пераабсталяваны пад іншыя мэты, а цалкам цэлыя падмуркі і сутарэнні закансерваваны і схаваны пад тоўшчай зямлі.
У Полацку, самым старажытным горадзе краіны, сёлета год юбілеяў. Ужо адсвяткавалі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і ўласна 1155-годдзе. Яшчэ адна юбілейная дата — 1025-годдзе Полацкай епархіі... А налета споўніцца 520 гадоў надання гораду магдэбургскага права. У нашай пастаяннай рубрыцы, прысвечанай гісторыі мясцовага самакіравання, сёння распавядаем пра магістрат тых часоў.