24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
Вайна, генацыд, Вялікая Перамога — тэмы, якія ўзрушвалі творцаў усіх жанраў: пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў, мастакоў, скульптараў... У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі захоўваецца шмат шэдэўраў на гэтую тэму... Што нельга абысці ўвагаю? Для нас праводзіць віртуальную экскурсію вядучы навуковы супрацоўнік музея мастацтвазнаўца Надзея Усава.
У літаратуры і тэатра шмат агульнага. Прынамсі, кожны пісьменнік пражывае жыцці сваіх герояў, як актор на сцэне… А жыцці саміх людзей тэатра – надзвычай яркі і незвычайны матэрыял. Недарэмна акторы і актрысы нярэдка самі робяцца героямі літаратурных твораў.
Летапіс Беларускай дзяржаўнай філармоніі багаты на падзеі, цэлыя эпохі знайшлі адлюстраванне на яго старонках. На 85-гадовую гісторыю прыйшліся і пажары вайны, і пасляваеннае аднаўленне, і зараджэнне айчыннай кампазітарскай школы, і росквіт беларускай эстрады... Юрый Гільдзюк, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі з 39-гадовым стажам, распавёў, чым жыве калектыў установы сёння.
Даследчыкі савецкай індустрыялізацыі традыцыйна бралі пад увагу дзве галоўныя крыніцы яе фінансавання — экспарт сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі. Але архіўныя дакументы дазваляюць паглядзець на гэтую праблему шырэй. Продаж мастацкіх і гістарычных помнікаў таксама трэба разглядаць як такую крыніцу, што мусіла даць неабходныя валютныя сродкі.
Яшчэ гадоў 30 таму маладыя i iх госцi былi непатрабавальныя i не разбэшчаныя. Абмен пярсцёнкамi, пацалунак, лебедзi на капоце, немудрагелiстыя конкурсы для гасцей, разразанне торта — вось, напэўна, i ўвесь няхiтры набор вясельных рытуалаў «па-савецку». Сёння адзiн з найважнейшых дзён у жыццi кожнай пары жанiх i нявеста хочуць зрабiць сапраўды незабыўным. «Творчыя вяселлi» i «эка-вяселлi», у «вясковым стылi» i ў стылi культавых серыялаў, вяселлi ў старадаўнiх сядзiбах, у лесе, на беразе мора... Галоўнае, каб хапiла грошай, а фантазiя ў wedding-агенцтваў не заканчваецца.
Узда — гарадок камерны, утульны, з тых, дзе ўсе ўсiх ведаюць. Здаецца, гарадок як гарадок, у Беларусi такiх мноства, калi не ведаць, што гэты населены пункт i яго наваколлi — радзiма цэлай плеяды беларускiх класiкаў: Кандрата Крапiвы, Пятра Глебкi, Лiдзii Арабей, Алеся Якiмовiча. А яшчэ менавiта тут бярэ выток род Янкi Купалы.
Наўрад ці з сучасных польскіх пісьменнікаў нейкае імя вам вядомае лепш за імя Януша Леона Вішнеўскага — інфарматыка, хіміка, фізіка, які ў свой час прагрымеў і грыміць дагэтуль узрушальным раманам «Адзінота ў сеціве». За сусветным бестселерам пайшлі кнігі «Палюбоўніца», «Паўтарэнне лёсу», «На Фэйсбуку з сынам» і іншыя, але нарэшце да выдання гатова тое, чаго аматары Вішнеўскага сапраўды чакалі, — працяг «Адзіноты ў сеціве», які павінен выйсці і ў Беларусі. Сам аўтар расказаў пра гэта на творчай сустрэчы ў Мінску, арганізаванай у Дзень Польшчы 15 чэрвеня, прычым выказаў намер паспрыяць таму, каб на беларускай мове кніга выйшла раней, чым на рускай. Пасля творчай сустрэчы і ледзь не двухгадзіннай раздачы аўтографаў мы са спадаром Вішнеўскім прыселі паразмаўляць — на стале ляжалі падораныя яму палявыя кветкі, а сам пісьменнік безупынна курыў і раз-пораз смяяўся, расказваючы пра кур'ёзы свайго жыцця.