5 травня — 105 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819 - 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога.
6 травня — 225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799 – 1837).
7 травня — Радаўніца, спрадвечнае свята, дзень сустрэчы роду.
Каляндар памятных датВосьмага верасня дзяржаўная музейная сістэма адзначае юбілей: у гэты дзень 1998 года ў Баранавіцкім раёне адчыніўся філіял музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Музейная ўстанова была адкрыта ў гонар двухсотгоддзя нараджэння Адама Міцкевіча – пісьменніка з сусветнавядомым імем, нашага слыннага земляка. А сёлета аўтару паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, балад “Свіцязь”, “Свяцязянка”, “Гражына” і іншых паэтычных шэдэўраў спаўняецца 220 гадоў.
Будынкі завосскага музея аднавілі на захаваных падмурках былога фальфарка Міцкевічаў, бо падчас Першай сусветнай вайны ў ліпені 1916 года згарэў дом, у якім нарадзіўся будучы паэт. Да нашага часу засталіся толькі невялікая сажалка і старая ліпа, узрост якой болей за трыста год.
Пасля таго, як Міцкевічы перабраліся ў Навагрудак, паэт нярэдка гасцяваў у Завоссі, асабліва падчас летніх вакацый. Магчыма, пра Завоссе Адам Міцкевіч і пісаў: “Нідзе на зямлі няма весялейшага жыцця, чым у літоўскіх вёсках і засценках. Колькі там радасці, любові, бязмежнага чалавечага шчасця”.
Фота аўтара