Рус | Бел
  Бліжэйшая памятная дата
  Каляндар памятных дат
Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
Выстаўка, прысвечаная Янку Купалу, адкрылася ў Аргенціне

Выстаўка, прысвечаная Янку Купалу, адкрылася ў Аргенціне

22.12.2018
Выстаўка, прысвечаная Янку Купалу, адкрылася ў Аргенціне

Пра лёс і творчы шлях класіка беларускай літаратуры раскажуць за акіянам. Выстаўку «Завуся я толькі Янка Купала» арганізавала пасольства Беларусі ў Аргенціне. Яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.

На адкрыцці ў Нацыянальным кангрэсе сабралася больш за сто чалавек. Многія з іх — гэта ўнукі і праўнукі тых беларусаў, хто некалі даўно адправіўся за мяжу. Наведвальнікі выстаўкі маглі не толькі азнаёміцца з біяграфіяй песняра, але і прачытаць яго вершы, перакладзеныя на іспанскую мову, каб разгадаць геній аўтара, які змог апісаць словамі партрэт цэлага народа.

Пасол Беларусі Уладзімір Астапенка падкрэсліў значнасць постаці Янкі Купалы для фарміравання беларускай ідэнтычнасці і станаўлення нацыянальнай дзяржавы. А дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч заўважыла, што спадчына паэта атрымала шырокае міжнароднае прызнанне і дагэтуль застаецца актуальнай.

Для адміністратараў

Яндекс.Метрика

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2019 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар