Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Шэдэўры беларускага іканапісу

Шэдэўры беларускага іканапісу

09.01.2017 2979

Да светлага свята Раства Хрыстовага прадстаўляем выдатныя творы беларускага іканапісу XVI- XIX ст. Сярод іх такія шэдэўры як «Праабражэнне», «Успенне», іконы «Нараджэнне Багародзіцы» (XVII ст.), «Маці Божая Неўвядальны колер» (XVII ст.) і інш.

Падборка публікацый зроблена паводле выдання «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2015 год). Яно ўяўляе сабой каталог аднаіменнай выставы, прымеркаванай да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое шырока адзначалася ў праваслаўных краінах у 2013 г. Экспазіцыя размяшчалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск). На ёй былі прадстаўлены каля 90 твораў беларускага, рускага, сербскага і ўкраінскага іканапісу XIV-XIX ст. з музеяў Белграда, Кіева, Мінска, Масквы, Гродна і Полацка. Гэтыя шэдэўры розных эпох і школ злучыла агульная духоўная аснова - вобраз Заснавальніка хрысціянскай рэлігіі.

Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, але пры захаванні рэлігійнага зместу і іканаграфіі малюнка евангельскіх сюжэтаў узбагачаюцца рэальнымі прадметамі з паўсюдзённага побыту. Унікальная рарытэты захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

Аўтар: Газета «Звязда»

Яшчэ фота

Каментары да фатаграфій

  1. НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВАЕ. XVII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 128×93 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з царквы Аляксандра Неўскага, г. Пружаны Брэсцкай вобл. Адзін з самых ранніх беларускіх абразоў на гэтую тэму.
  2. ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ. 1678 г. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 133×72 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Мікольскай царквы, г. Пінск Брэсцкай вобл.
  3. МАЦІ БОЖАЯ АДЗІГІТРЫЯ. 1678 (?) г. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 134×72,5 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Мікольскай царквы, г. Пінск Брэсцкай вобл.
  4. УВАСКРЭСЕННЕ – САШЭСЦЕ Ў ПЕКЛА. 1678 г. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 121×90 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Спаса-Праабражэнскай царквы, г. Чачэрск Гомельскай вобл. Абраз з Чачэрска - класічны і, разам з тым, унікальны ўзор беларускага іканапісу, бо гэта адзіная ікона XVII ст., уцалелая ў паўднёва-ўсходнім (Гомельскім) рэгіёне Беларусі.
  5. ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ. XVII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 98×68 Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паходзіць з царквы вёскі Кастыка Вілейскага р-на Мінскай вобл.
  6. МАДОННА З ДЗІЦЁМ У ВЯНКУ. XVII ст. Палатно, алей. 83×70 Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паходзіць з Праабражэнскай царквы, г. Докшыцы Віцебскай вобл.
  7. ХРЫСТОС – ВІНАГРАДНАЯ ЛАЗА. Пачатак XVIII ст. Дрэва, ляўкас, алей. 98×62,5 Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паходзіць з Васкрасенскай царквы, в. Альгомель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
  8. Тамаш Міхальскі. УЗНЯСЕННЕ. 1751 г. Дрэва, ляўкас, тэмпера, алей. 121×83 Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паходзіць з царквы Раства Багародзіцы, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.
  9. БОГАЯЎЛЕННЕ. Сярэдзіна XVIII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 122×84 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Пакроўскай царквы, в. Андронава Брэсцкай вобл.
  10. ХРЫСТОС ВЯЛІКІ АРХІРЭЙ. Сярэдзіна XVIII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 137,8×88 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Мікалаеўскай могілкавай царквы (1823), г. Пінск
  11. ТАЙНАЯ ВЯЧЭРА. Сярэдзіна XVIII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 76×91 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з царквы в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
  12. Васіль Маркіянавіч. (1730–?, Слуцк) ТРОІЦА (ГАСЦІННАСЦЬ АЎРААМА). 1761 г. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 108×95 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Пакроўскай царквы, с. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл.
  13. ХРЫСТОС НА ПРАСТОЛЕ. МАЦІ БОЖАЯ ЗНАМЕННЕ. Другая палова XVIII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 189×103,5×1,5 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з Прачысценскай царквы, г. п. Шарашова Брэсцкай вобл.
  14. ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ. XVIII ст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 104×82 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Паходзіць з царквы Раства Багародзіцы, в. Лыскава, Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Вобраз Спаса Усемагутнага з дзяржавай рэдка сустракаецца ў беларускім іканапісе. Ад строгіх франтальных малюнкаў Хрыста XVI-XVII ст., арыентаваных на візантыйскія ўзоры, абраз адрозніваецца свабодным размяшчэннем фігуры, лёгкім натуральным нахілам галавы. Дэкаратыўнае рашэнне фону з буйнымі кветкавымі бутонамі, аналагі якіх можна знайсці на акладах, выкананых беларускімі майстрамі першай паловы XVIII ст., выканана пад уплывам распаўсюджанага на беларускіх землях мастацтва апрацоўкі металла.
  15. УВАСКРЭСЕННЕ. Канец XVIII – пачатак XIX стст. Дрэва, ляўкас, тэмпера. 32×25,8×3 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Паходжанне не ўстаноўлена.