Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у выхадныя

12.09.2019      448
У першай палавіне наступнага тыдня рэспубліка будзе знаходзіцца ў зоне фронтальных сістэм і халаднаватых паветраных мас, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Белорусский разговорный клуб «Начаткі»

Белорусский разговорный клуб «Начаткі»

12.09.2019      745

Беларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.

Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў" адкрыецца ў Гасцінай Уладзіслава Галубка

11.09.2019      424
У экспазіцыі прадстаўлены беларускі лён і нацыянальныя інструменты ручной работы, прыродныя матэрыялы і інсталяцыі з іх, карціны на палатне ў розных стылях і многае іншае.

Новы сезон у Белдзяржфілармоніі: ад класікі і харавых песнапенняў да папулярнай і народнай музыкі

10.09.2019      419
У прыватнасці, Дзяржаўны камерны аркестр пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова адкрые свой сезон 19 верасня вялікім канцэртам, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Майсея (Мечыслава) Вайнберга - вядомага савецкага кампазітара і піяніста.

Тэатральныя калектывы з 13 краін прымаюць удзел у фестывалі "Белая вежа"

09.09.2019      398
Тэатральны форум стаў заключным акордам святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Брэсце ў гонар 1000-гадовага юбілею.

Алег Ждан: Для рамана пакаянне не можа быць такой магутнай ідэяй

09.09.2019      1153

Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».

Карпенка: Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю

05.09.2019      459
Усе жадаючыя могуць пасля 9 класа пайсці ў сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную ўстанову адукацыі і паралельна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю.
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» прайшоў у Жыровіцах

Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» прайшоў у Жыровіцах

05.09.2019      1134

Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» сёлета прайшоў у Жыровіцах і сабраў паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і больш чым дзесяці краін свету.

У Слоніме падвялі вынікі конкурсу «Жывая класіка»

У Слоніме падвялі вынікі конкурсу «Жывая класіка»

03.09.2019      1159

31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.

З якімі набыткамі падыходзіць ансамбль «Чараўніцы» да свайго 45-годдзя?

З якімі набыткамі падыходзіць ансамбль «Чараўніцы» да свайго 45-годдзя?

02.09.2019      1200

Яны спяваюць на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай... нават на японскай. Але галоўную славу гэты жаночы калектыў здабыў дзякуючы эстраднаму гучанню беларускіх матываў. У 80-х кампазіцыі «Чараўніц» — «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», «На новае лета» — гучалі, даруйце за банальнасць, з усіх прасаў, вокнаў, радыёкропак. Але ў цяжкія 90-я, калі многім у пошуках заробку было не да творчасці, калектыў распаўся. І знік з далягляду на доўгія 20 гадоў. А ў новым стагоддзі вярнуўся — не столькі на хвалі настальгіі, колькі таму, што аказаўся патрэбны гледачам. Пра творчыя пошукі і гастрольныя ўспаміны, новае пакаленне «дзяўчат з дудкамі» і пра тое, як захаваць фірменнае «чараўніцтва» на працягу 45 гадоў, гутарым з цяперашнімі ўдзельніцамі вакальна-інструментальнага ансамбля — Палінай Базылевай, Анжалікай Зайцавай, Вольгай Макушынскай, Наталляй Лукашэвіч (трамбон), Святланай Рагула і Дар'яй Бабко (абедзве — саксафаністкі).

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар