16 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914 - 1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта
Каляндар памятных датБеларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.
Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» сёлета прайшоў у Жыровіцах і сабраў паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і больш чым дзесяці краін свету.
31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.
Яны спяваюць на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай... нават на японскай. Але галоўную славу гэты жаночы калектыў здабыў дзякуючы эстраднаму гучанню беларускіх матываў. У 80-х кампазіцыі «Чараўніц» — «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», «На новае лета» — гучалі, даруйце за банальнасць, з усіх прасаў, вокнаў, радыёкропак. Але ў цяжкія 90-я, калі многім у пошуках заробку было не да творчасці, калектыў распаўся. І знік з далягляду на доўгія 20 гадоў. А ў новым стагоддзі вярнуўся — не столькі на хвалі настальгіі, колькі таму, што аказаўся патрэбны гледачам. Пра творчыя пошукі і гастрольныя ўспаміны, новае пакаленне «дзяўчат з дудкамі» і пра тое, як захаваць фірменнае «чараўніцтва» на працягу 45 гадоў, гутарым з цяперашнімі ўдзельніцамі вакальна-інструментальнага ансамбля — Палінай Базылевай, Анжалікай Зайцавай, Вольгай Макушынскай, Наталляй Лукашэвіч (трамбон), Святланай Рагула і Дар'яй Бабко (абедзве — саксафаністкі).