"Мы ад нарады чакаем, што будзе пастаўлена кропка ў гэтым пытанні, і мы будзем нармальна, спакойна працаваць далей", - адзначыў Уладзімір Сямашка. На яго думку, прэтэнзіі літоўскага боку з'яўляюцца "вялікай палітыкай, а не пытаннямі бяспекі".
"На калектыўным стэндзе плануецца прэзентаваць больш за 80 высокатэхналагічных і навукаёмістых распрацовак і экспанатаў Мінадукацыі, НАН Беларусі, Парка высокіх тэхналогій па актуальных тэматычных напрамках", - растлумачылі ў прэс-службе.
Горад на Дзвіне адзначае сваё 1043-годдзе. Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца 23-25 чэрвеня і акрамя канцэртных праграм і гулянняў абяцаюць гараджанам адразу некалькі падарункаў.
Удзельнікамі мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца на 11 пляцоўках, стануць каля 400 чалавек. Асноўныя падзеі пройдуць 9 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень адбудзецца конкурс калектываў і індывідуальных выканаўцаў на народных інструментах "Хто каго?".
Аляксандр Сідарэнка ўдакладніў, што выручка складае каля Br1 млн 900 тыс. Пры гэтым рэалізацыю білетаў у гэтым годзе арганізатары пачалі раней, чым звычайна - у канцы лютага, хоць у папярэднія гады яна пачыналася ў канцы красавіка - пачатку мая.
Мерапрыемства пройдзе ў палацы спорту "Вікторыя". Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад творчасці зорак беларускай і расійскай эстрады. У афішы канцэрта пазначана, што, у прыватнасці, на сцэну выйдуць дзяржаўны ансамбль "Песняры" і фіналісты "Еўрабачання-2017" NaviBand.
"Паводле статыстыкі, за апошнія 5 гадоў колькасць беларусаў, якія займаюцца фізкультурай, вырасла на 5 працэнтаў, а ўсяго лічаць сябе спартыўнымі 22 працэнты насельніцтва", - расказаў Вячаслаў Дурноў.