Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Старшыня ФНКА беларусаў Расіі: Быць актывістам у суполцы не тое самае, што несці адказнасць за цэлую арганізацыю

Старшыня ФНКА беларусаў Расіі: Быць актывістам у суполцы не тое самае, што несці адказнасць за цэлую арганізацыю

11.09.2017      763

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае серыю інтэрв’ю з прадстаўнікамі і кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа, што наведваюць сядзібу Згуртавання. Гэтым разам да нас завітаў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч – доктар навук, прафесар, вядомы навуковец у галіне псіхалогіі і вайсковай справы. Мы пагутарылі з ім пра дзейнасць і гісторыю стварэння гэтай буйной арганізацыі, а таксама паспрабавалі разабрацца з яе складанай структурай.

Памятны знак «Беларусам замежжа» ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці

Памятны знак «Беларусам замежжа» ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці

10.09.2017      1664

Пра сімвалізм кола ў культуры беларусаў можна разважаць бясконца. Гэта і знак сонца, бясконцасці жыцця, руху наперад. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. А ручнік, што яго абвівае, здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі. Хай нашы суайчыннікі праз розныя абставіны апынуліся за мяжой, гэты знак нібыта кажа: мы разам.

Беларуская этнаграфія: 60 гадоў акадэмічнасці

Беларуская этнаграфія: 60 гадоў акадэмічнасці

10.09.2017      1369

Калегі-вучоныя прызнаюцца, што крыху зайздросцяць супрацоўнікам менавіта гэтага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А ўсё таму, што іх імёны ведаюць у розных кутках краіны, што іх праца скіраваная не толькі на вывучэнне пэўнага аспекту рэчаіснасці, але непасрэднае жыццё нашага народа. Ды і, па сутнасці, беларусаў як нацыі і Беларусі як краіны, магчыма, не існавала б, калі б не руплівая праца даследчыкаў жыцця і культуры нашых земляў, якія актыўна вандравалі, запісвалі, вывучалі нас у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя і ўжо тады заклалі асновы беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі і — шырэй — антрапалогіі.

Прайдуся па Кастрычніцкай і звярну... на «Зыбу»

Прайдуся па Кастрычніцкай і звярну... на «Зыбу»

10.09.2017      1391

Доўгі час за мяжой Мінск быў вядомы сваімі ВНУ, прамысловымі прадпрыемствамі і добрымі медыцынскімі цэнтрамі, але ніяк не гучнымі вечарынкамі. А цяпер спецыяльна для таго, каб паглыбіцца ў начное жыццё Мінска, маладыя людзі прыязджаюць з іншых краін. Такую славу горад атрымаў вельмі хутка — усяго за некалькі гадоў. З соннага начамі, з рэдкімі лакальнымі водбліскамі, ён ператварыўся ў той, які ніколі не спіць. Прынамсі, у выхадныя.

Новы спектакль - візітная картка з'явіцца ў Коласаўскага тэатра

08.09.2017      596
Паводле слоў дырэктара, тэатр ужо даўно мае патрэбу ў сучаснай пастаноўцы паводле твора Якуба Коласа, якая магла б стаць новай візітнай карткай коласаўцаў. Чакаецца, што гэтым спектаклем стане "Сымон-музыка".

Спектаклем "Пінская шляхта" адкрываецца ў Брэсце міжнародны тэатральны фестываль

08.09.2017      1150
Паказ гэтай культавай пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы пройдзе пры аншлагу - усе білеты на спектакль прададзены. Сярод фаварытаў "Белай вежы-2017" таксама "Альбом" Рыжскага рускага тэатра імя Чэхава, "Анёлы Дастаеўскага" Рускага драмтэатра Літвы і інш.

Беларусь можа ўвайсці ў топ-20 краін па развіцці трансплантацыі - Румо

07.09.2017      580
Штогод Сусветная арганізацыя аховы здароўя публікуе топ-50 самых развітых трансплантацыйных краін. Па колькасці трансплантацый органаў на 1 млн насельніцтва Беларусь у 2014 годзе займала 28-е месца, у 2016 годзе перамясцілася на 26-е.

Тэма адзіноты прэваліруе ў фестывальных спектаклях "Белай вежы"

07.09.2017      564
XXII міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце з 8 па 17 верасня. Свае спектаклі пакажуць 28 калектываў з 14 краін.
Аўтары Выдавецкага дома «Звязда» атрымалі высокія ўзнагароды

Аўтары Выдавецкага дома «Звязда» атрымалі высокія ўзнагароды

07.09.2017      1455

Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «... Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў».

Дзень вёскі ўпершыню адзначылі ў вёсцы Сяло Лёзненскага раёна

Дзень вёскі ўпершыню адзначылі ў вёсцы Сяло Лёзненскага раёна

07.09.2017      746

На свята сабраліся ўсе мясцовыя жыхары і тыя, чый лёс звязаны з гэтай вёсачкай.

Сёння там жыве крыху больш за 20 чалавек. Як паведамляе газета «Сцяг Перамогі», павіншаваць вяскоўцаў прыехалі артысты Барсееўскага сельскага Дома культуры. Свята правялі з песнямі, вершамі і шчырымі размовамі.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар