30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных датМГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае серыю інтэрв’ю з прадстаўнікамі і кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа, што наведваюць сядзібу Згуртавання. Гэтым разам да нас завітаў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч – доктар навук, прафесар, вядомы навуковец у галіне псіхалогіі і вайсковай справы. Мы пагутарылі з ім пра дзейнасць і гісторыю стварэння гэтай буйной арганізацыі, а таксама паспрабавалі разабрацца з яе складанай структурай.
Пра сімвалізм кола ў культуры беларусаў можна разважаць бясконца. Гэта і знак сонца, бясконцасці жыцця, руху наперад. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. А ручнік, што яго абвівае, здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі. Хай нашы суайчыннікі праз розныя абставіны апынуліся за мяжой, гэты знак нібыта кажа: мы разам.
Калегі-вучоныя прызнаюцца, што крыху зайздросцяць супрацоўнікам менавіта гэтага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А ўсё таму, што іх імёны ведаюць у розных кутках краіны, што іх праца скіраваная не толькі на вывучэнне пэўнага аспекту рэчаіснасці, але непасрэднае жыццё нашага народа. Ды і, па сутнасці, беларусаў як нацыі і Беларусі як краіны, магчыма, не існавала б, калі б не руплівая праца даследчыкаў жыцця і культуры нашых земляў, якія актыўна вандравалі, запісвалі, вывучалі нас у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя і ўжо тады заклалі асновы беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі і — шырэй — антрапалогіі.
Доўгі час за мяжой Мінск быў вядомы сваімі ВНУ, прамысловымі прадпрыемствамі і добрымі медыцынскімі цэнтрамі, але ніяк не гучнымі вечарынкамі. А цяпер спецыяльна для таго, каб паглыбіцца ў начное жыццё Мінска, маладыя людзі прыязджаюць з іншых краін. Такую славу горад атрымаў вельмі хутка — усяго за некалькі гадоў. З соннага начамі, з рэдкімі лакальнымі водбліскамі, ён ператварыўся ў той, які ніколі не спіць. Прынамсі, у выхадныя.
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «... Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў».
На свята сабраліся ўсе мясцовыя жыхары і тыя, чый лёс звязаны з гэтай вёсачкай.
Сёння там жыве крыху больш за 20 чалавек. Як паведамляе газета «Сцяг Перамогі», павіншаваць вяскоўцаў прыехалі артысты Барсееўскага сельскага Дома культуры. Свята правялі з песнямі, вершамі і шчырымі размовамі.