11 травня — 125 гадоў з дня нараджэння Глеба Глебава (Сарокіна, 1899 - 1967), беларускага акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі.
7 травня — Радаўніца, спрадвечнае свята, дзень сустрэчы роду.
Каляндар памятных датУзбекскі паэт і празаік Кучкор Наркабіл, збіраючы ў Беларусі матэрыялы для сваёй новай кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, напісаў верш, прысвечаны краіне-партызанцы, гораду-герою Мінску.
З якім гістарычным багажом мы крочым у будучыню? Хто яны, куміры прыхільнікаў якаснай літаратуры сённяшняга пакалення? Якія іх творы ўвасабляюць мінулае беларускага народа? На гэтыя і іншыя тэмы разважалі на сустрэчы, якая прайшла ў сталічнай кнігарні «Светач», кандыдаты гістарычных навук Сяргей ТАРАСАЎ, Андрэй КІШТЫМАЎ, Дзмітрый МАЦВЕЙЧЫК і Мікалай ПЛАВІНСКІ. Падчас мерапрыемства аўтары шматлікіх навукова-публіцыстычных работ прадставілі слухачам як свае работы, так і творы папярэдніх гісторыка- і археолагазнаўцаў.