Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Юбілейны сезон Вялікага тэатра Беларусі стане сезонам прэм'ер

05.09.2017      499
Першай прэм'ерай стане опера "Травіята" Джузэпэ Вердзі, над якой працуе Андрэйс Жагарс, прэм'ера яе адбудзецца 8 і 10 верасня.

Тэатральны сезон у Магілёве адкрыюць гастролі Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска

05.09.2017      518
Адкрыццё 130-га сезона пройдзе 23 верасня паказам настальгічнай камедыі "Казкі старога Арбата" паводле п'есы Аляксея Арбузава.

Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года дастаўлена з Масквы ў Мінск

04.09.2017      466
З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе прывезлі ў Мінск спецыяльна для выстаўкі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці".

Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа 8 музычных праграм з "Вялікай бард-рыбалкі"

04.09.2017      480
Па традыцыі адкрые паказ 9 верасня (14.20) перадача "Подых струн", у якой прагучаць папулярныя песні ў выкананні беларускіх аўтараў і выканаўцаў. У іх ліку Сяргей Антонаў (Мінск), Вячаслаў Клімовіч (Гомель), трыа "Фіеста" (Маладзечна), Сяргей Кулягін (Магілёў).

Дні культуры Беларусі правядуць у Грузіі ў лістападзе

04.09.2017      512
"Прыкметна актывізаваліся кантакты ў гуманітарнай сферы: часцей пачалі сустракацца прадстаўнікі ўстаноў культуры, ажыццяўляюцца абменныя праекты паміж тэатрамі і музеямі", - сказаў Уладзімір Макей.
Дзень беларускага пісьменства 2017

Дзень беларускага пісьменства 2017

03.09.2017      742
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства прайшлі ў Полацку 2-3 верасня 2017 года.
Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.  
Сёлета Дзень беларускага пісьменства ў Полацку аб'яднаў разам тры святы – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і ўласна дзень пісьменнасці.
Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, беларусы аддаюць даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў ствараў культуру, адукацыю, высокі ўзровень нацыянальнага мастацтва.

Алесю Адамовічу — 90

03.09.2017      1264

Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча.

Фільм "Першадрук" паказвае Беларусь часткай еўрапейскай прасторы

30.08.2017      535
Фільм зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем на студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка

30.08.2017      505
Усе сем дзён фестывалю будуць насычаны рознымі канцэртнымі праграмамі і мерапрыемствамі, у якіх прымуць удзел зоркі эстрады. Напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб сольным канцэрце народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна.

Беларусь прадставіць на "Захадзе-2017" больш за 20 узораў узбраення, ваеннай і спецтэхнікі

29.08.2017      510
У час вучэння будуць задзейнічаны беспілотныя авіяцыйныя комплексы самалётнага і верталётнага тыпу рознага класа і прызначэння, лёгкабраніраваная тэхніка з рознымі відамі ўзбраення і мадыфікацыі, перспектыўныя мабільныя сродкі сувязі.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар