30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат13 сакавіка — 165 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Качаноўскага (1853, Драгічынскі р-н – 1901), вучонага-славіста, гісторыка .
12 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіслававіча Валасевіча (1918, Магілёў – 1997), паэта-байкапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі.
9 сакавіка — 135 гадоў з дня нараджэння Францішка Каролевіча Аляхновіча (1883, Вільня – 1944), драматурга, публіцыста, празаіка, тэатральнага дзеяча .
4 сакавіка — 275 гадоў з дня нараджэння Гераніма Януша Сангушкі (1743 – 1812), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра кароннага войска, генерал-паручніка войска ВКЛ, удзельніка паўстання 1794 г.
4 сакавіка — 515 гадоў таму (1503) падпісаны мір на 6 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 воласцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель.
29 люты — 550 гадоў таму (1468) быў выдадзены Судзебнік (Статут Казіміра IV Ягелончыка), помнік старажытнай беларускай мовы, першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага.
3 сакавіка — 100 гадоў з часу падпісання Брэсцкага міра (Брэст-Літоўск; 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Нямеччынай, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі .
2 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бачылы (1918, Пухавіцкі р-н – 1983), паэта, драматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
27 люты — 120 гадоў з дня нараджэння Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898 – 1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
26 люты — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава (1918, Сенненскі р-н – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944).