Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Ближайшая памятная дата
Каляндар памятных дат Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»

Памятныя даты

Дзень беларускага кіно

17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно.

Гэты прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў быў усталяваны ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Дата для свята выбрана не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — «Белдзяржкіно».

Дзяды, Дзень памяці продкаў

02 лістапада — Дзяды, Дзень памяці продкаў.

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Указ Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.

24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.

140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (1886 – 1941),

23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.

105 гадоў з часу выхаду у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”

21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.

145 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964)

19 красавіка спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі.

140 гадоў з часу выхаду “Минского листка”

14 красавіка спаўняецца 140 гадоў з часу выхаду (1886) “Минского листка”, першай у Беларусі легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты. Газета выходзіла да 1902 г.

485 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (1541 – 1613)

12 красавіка спаўняецца 485 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч Пацей, 1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-палеміста.

70 гадоў назад у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача

8 красавіка 1956 г. (70 гадоў назад) у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. З 1991 г. Тэатр юнага гледача Рэспублікі Беларусь.

100 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926 – 1997),

7 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926 – 1997), харавога дырыжора і педагога, народнага артыста Беларусі.

90 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936 – 2004),

6 красавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936 – 2004), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.

45 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча

1 красавіка 2016 г. — 45 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

120 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906 – 1975)

23 сакавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906 – 1975), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

105 гадоў з часу падпісання Рыжскага мірнага дагавору

18 сакавіка спаўняецца 105 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)

280 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827)

17 сакавіка спаўняецца 280 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746 – 1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”

95 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931 – 2000)

14 сакавіка спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931 – 2000), акцёра, народнага артыста Беларусі.