Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Памятныя даты

Заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія

26 ліпеня 1775 г., 240 гадоў назад, у Гродне А. Тызенгаўзам заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія.

120 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975)

22 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975), авіаканструктара, аднаго з стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіацыі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы.

Грунвальдская бітва — 15 ліпеня 1410
Грунвальдская бітва — 15 ліпеня 1410

Грунвальдская бітва, 605-я гадавіна якой будзе адзначацца 15 ліпеня, – адна з самых значных падзей у гісторыі многіх народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку беларускага. Сакрушальнае паражэнне, нанесенае Тэўтонскаму ордэну войскамі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, падарвала яго моц і спыніла працяглую агрэсію крыжакоў супраць суседніх краін. Грунвальдскай бітве прысвечана вялікая колькасць навуковых даследаванняў, навукова-папулярных і мастацкіх твораў.

175 гадоў назад быў створаны тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча

12 ліпеня 1840 г., 175 гадоў назад, быў створаны тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча, першы беларускі тэатр.

110 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969)

06 ліпеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага.

110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905-1980)

25 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905-1980), беларускага паэта, празаіка, народнага паэта БССР.

115 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (М. Раманоўскі, 1900-1944)

24 чэрвеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (М. Раманоўскі, 1900-1944), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста.

105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага (1910-1971)

21 чэрвеня 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага (1910-1971), рускага паэта.

125 гадоў з часу адкрыцця Мінскага гарадскога тэатра

19 чэрвеня спаўняецца 125 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра. З 1920 года ў яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981)

14 чэрвеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981), беларускага спевака.