22 ліпеня 2016 — 110 гадоў з дня нараджэння Бялінскай Марыі Сяргееўны (1906 – 1990), актрысы, народнай артысткі Беларусі.
21 ліпеня 2016 — 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Чурко Юліі Міхайлаўны, беларускай балерыны, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
15 ліпеня 2016 — 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876 – 1916), беларускай паэтэсы, празаіка, асветніцы.
11 ліпеня 2016 — 95 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны універсітэт (заснаваны паводле пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 25 лютага 1919 г.).
7 ліпеня 2016 — 220 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія (1796 – 1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста.
6 ліпеня 2016 — 165 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851 – 1897), беларускага паэта-дэмакрата.
5 ліпеня 2016 — 75 гадоў з часу прыняцця (1941) Саветам народных камісараў Беларусі і ЦК КП(б)Б дырэктывы аб арганізацыі атрадаў народнага апалчэння.
1 ліпеня 2016 — 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 2 ЦК КП(б)Б “Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага”.
30 чэрвеня 2016 — 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 1 ЦК КП(б)Б “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.
22 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай Вайны і пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (1941 год).