11 лютага — 210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807-1883), беларускага і польскага мастака, кампазітара, піяніста, пісьменьніка.
9 лютага — 165 гадоў з дня пастаноўкі (1852) ў Мінску першай беларускай оперы "Вясковая ідылія" ("Сялянка") на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыку С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага.
30 студзеня — 90 год назад быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў гісторыі Беларусі навукова-даследчая ўстанова, папярэднік НАН Беларусі.
30 студзеня — 350 год назад (1667) падпісана Андрусаўскае перамір'е, што скончыла Трыццацігадоваю вайну з Масковіяй.
22 студзеня — 100 гадоў з дня нараджэння М. Дз. Ворвулева (1917-1967), спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.
20 студзеня — 125 гадоў з дня нараджэння Р.Р. Шырмы (1892-1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста СССР.
20 студзень — 125 гадоў з дня нараджэння Б.А. Тарашкевіча (1892-1938), мовазнаўцы, перакладчыка, аўтара першай "Беларускай граматыкі для школ", акадэміка НАН Беларусі.
26 снежня — 90 гадоў з часу выхаду (1926) першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю. Тарыч).
17 снежня — 130 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886 – 1953), беларускага кампазітара, аўтара “Малітвы (Магутны Божа)” на словы Наталлі Арсеньевай і “Пагоні” на словы Максіма Багдановіча.
12 снежня — 220 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.).