14 чэрвеня — 150 гадоў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага (1867-1934), беларускага гісторыка, эканаміста, этнографа, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальная гісторыяграфіі, укладальніка "Этнаграфічнай карты беларускага племені" 1919.
10 чэрвеня — 205 гадоў з дня адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі (1812), першай ВНУ на тэрыторыі Беларусі, з факультэтамі тэалогіі; моваў і літаратур; філасофіі і свабодных навук.
10 чэрвеня — 455 гадоў з часу выдання “КАТЭХІЗІСА”, працы Сымона Буднага, першай кнігі на беларускай мове, выдадзенай на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж).
5 чэрвеня — Дзень памяці св. Еўфрасінні Полацкай – апякункі асветы.
4 чэрвеня — Дзень памяці Станіслава Манюшкі (1819-1872), кампазітара, дырыжора, педагога, класіка польскай і беларускай оперы, вакальнай лірыкі.
25 мая — Дзень памяці Максіма Багдановіча (1891, Мінск-1917, Ялта).
24 мая — Дзень памяці в. князя Альгерда (1296-1377), які завяршыў збор ўсіх беларускіх земляў у адзіную дзяржаву.
24 мая — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
4 красавіка — 460 гадоў з дня нараджэння Льва Сапегі (1557-1633), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, вялікага канцлера Літоўскага, фундатара трэцяга Статута ВКЛ.
1 красавіка — Дзень памяці св. княгіні Сафіі Слуцкай (1585-1612), жонкі кальвініста-ерэтыка Януша Радзівіла – каталічкі, кананізаванай праваслаўнымі, апякункі праваслаўя ў Беларусі.