9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
У выдавецтве «Харвест» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекта «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Навінка — дакументальны нарыс Андрэя Мельнікава «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі».
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо чацвёрты раз сабраў творцаў з розных краін у межах агульнай дыскусіі, якая адбывалася за круглым сталом падчас ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Кожны гаварыў пра найбольш актуальныя падзеі і працэсы, убачаныя праз прызму нацыянальнай культуры і ўласнага светаўспрымання. Ці можна ўсур'ёз ставіцца да забаўляльнай літаратуры? Што рабіць, каб павысіць ганарары пісьменніка? Ці варта ствараць уласныя творы на розных мовах?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» ўдалося запісаць падчас міжнароднага сімпозіума.
Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.
Перамога нашай супрацоўніцы Ніны Шчарбачэвіч у Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў «Першацвет» стала адной з найпрыемнейшых навін, якія нам прынесла Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Дарэчы, яе вынікі былі падведзены ўчора на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі. Маладая аўтарка стала адным з дзесяці лаўрэатаў у намінацыі «Паэзія», заяўкі на якую падалі больш за дзвесце чалавек, і абяцае атрымаць на міжнародных мерапрыемствах яшчэ не адну ўзнагароду, чаго рэдакцыя газеты ёй шчыра жадае.
Пад адной вокладкай сучасную прозу Беларусі прадстаўляюць Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь» дало адно з апавяданняў Алеся Бадака.
Нават разумеючы, што ў ёй нешта зроблена не так, як хацелася б, не дацягвае яна месцамі да запланаванага мастацкага ўзроўню. Ды ўсё ж кніга — жывы голас аўтара да сучаснікаў, яго «выклік» і крытыкам, і шырокаму грамадству. Пачуйце, узважце, выкажыце меркаванне, пахваліце, пакрытыкуйце! А можа не проста гучным выклікам яна стане, а падзеяй у жыцці роднай літаратуры, замежжа. Хто ведае?
Многія пакаленні даследчыкаў і аматараў беларускай гісторыі захапляюцца прыгажосцю і розумам Барбары Радзівіл, з задавальненнем чытаюць п'есы Францішкі Уршулі Радзівіл, глядзяць іх пастаноўкі ў тэатры, удзячна згадваюць мецэнацкую дзейнасць Магдалены Радзівіл.
Як і ў кожнага ўплывовага роду, гісторыя магнатаў Радзвілаў мае два бакі: мужны, смелы, ваяўнічы — мужчынскі, і вытанчаны, захоплены, адданы — жаночы. Але лёс часам распараджаецца так, што жонкі, сёстры застаюцца ў цені сваіх знакамітых мужоў і братоў, а звесткі пра іх не менш значную працу па ўладкаванні палацаў, збіранні бібліятэк, літаратурную і асветніцкую дзейнасць губляюцца ў глыбіні стагоддзяў.
Некалі прафесар Вячаслаў Рагойша прыгадаў вельмі шчымлівы выпадак. Неўзабаве пасля палёту Юрыя Гагарына ў космас па рэспубліканскім радыё чыталі вершы, прысвечаныя «касмічнай тэме». Вядома, большасць радкоў былі залішне пафаснымі, дэкаратыўнымі, напісанымі на заказ. І раптам — родная класіка, «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» Багдановіча!
Уладзіміра Ліхадзедава добра ведаюць у нашай краіне, ды і за яе межамі — таксама. Збіральнік старых паштовак, ён даўно вывеў беларускую філакартыю з цянётаў калекцыянерскай справы на новыя вышыні. У многім дзякуючы ініцыятывам менавіта Уладзіміра Аляксеевіча старыя паштоўкі спрыялі і спрыяюць уважлівым агледзінам айчыннай гісторыі з боку самых шырокіх мас. Але ж калекцыянер, гісторык не сядзіць на месцы, прыдумвае новыя праекты, вылучае новыя задумкі і паспяхова іх рэалізоўвае. Пра ўсё гэта мы і вырашылі пагутарыць з Уладзімірам Ліхадзедавым.
Пра стаўленне да розных моў, захапленне зёлкамі і народную культуру.
Элізу Ажэшку многія лічаць польскай пісьменніцай. І гэта пры тым, што нарадзілася яна на Гарадзеншчыне, большую частку жыцця правяла ў Гродне, памерла і пахавана таксама там. Але з 50 польскамоўных тамоў яе твораў на беларускай мове выдадзены ўсяго... 1. Атрымліваецца, 49 тамоў твораў, напісаных славутай гарадзенкай, большасці беларусаў пакуль так і не ўдалося прачытаць. Карэспандэнт «Звязды» вырашыла паспрабаваць разабрацца з прычынамі такога забыцця, а таксама праехалася па мясцінах жыцця і творчасці вядомай пісьменніцы.