9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
Яркі тэмперамент. Адкрытасць і сіла пачуццяў. Гнуткі розум. Іранічнасць. І, вядома, жаноцкасць. Ды надзвычайны артыстычны дар — так аднойчы я пра яе выказалася. Але толькі сёння, праз гады зразумела, што ёсць яшчэ якасць, уласцівая гэтай харызматычнай актрысе — душэўнасць.
Ён вырас у Брэсце ў музычнай сям’і, атрымаў адпаведную адукацыю ў сталічным каледжы мастацтваў і рэгулярна выпрабоўваў удачу ў шматлікіх творчых конкурсах. Але першую гучную вядомасць Міхаілу прынеслі нават не яны, а ўкраінскае тэлешоу «Ліга смеху» — своеасаблівы працяг КВЗ, куды хлопец трапіў амаль выпадкова, праз студэнцкія знаёмствы, але ў складзе каманды «Чайка» стаў «зоркай» праекта. Потым быў поспех у вакальным шоу «Голас краіны», зноў жа ўкраінскім, а сёлета Міхаіл — дакладней, Mіchael Soul, пад такім сцэнічным псеўданімам ён працуе апошнім часам, — упэўненым цёмным конікам ускочыў у фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне».
Нашы дзесяць невядомых фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якія мы вынайшлі сумесна з музыказнаўцам Вольгай Брылон і старэйшай дачкой музыканта Марынай Мулявінай, маюць працяг. Гэтым разам мы сустрэліся з Валерыем Мулявіным — сынам песняра і актрысы Святланы Пенкінай, вядомай па фільмах «Хаджэнне па пакутах» і «Беражыце жанчын». 2019-ы з'яўляецца годам пяцідзесяцігоддзя «Песняроў», а ў інтэрв'ю, напрыклад, Валерый успомніў падрыхтоўку да дваццаціпяцігоддзя калектыву. А таксама стасункі сваіх бацькоў, жарты Уладзіміра Мулявіна і яго настрой пасля аварыі. На размову ён прынёс сямейныя фотаздымкі, і аказалася, што яго архіў апроч картачак захоўвае багата відэаматэрыялу:
Унук знакамітага паэта і сын вядомага кампазітара жыве ў Парыжы, дае канцэрты па ўсім свеце і лепшай публікай лічыць беларускую, таму што яна – родная.
У Беларусі імя віяланчэліста Івана КАРЫЗНЫ стала вядома ў 2010 годзе, калі ён, выпускнік Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнт парыжскай кансерваторыі, стаў фіналістам класічнага «Еўрабачання». Іван быў першым беларускім музыкантам, які ўдзельнічаў у гэтым конкурсе. Праз год на найпрэстыжным конкурсе імя Чайкоўскага ў Маскве 19-гадовы музыкант стаў лаўрэатам. На конкурсе імя Каралевы Лізаветы ў Бруселі Іван не толькі быў удастоены звання лаўрэата, але і атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый. Цяпер ён выступае ў лепшых канцэртных залах свету, пры гэтым цалкам пазбаўлены пафасу і «зорнасці».
Народная артыстка Беларусі, заслужаная артыстка РСФСР, 83-гадовая Клара Малышава кожную раніцу на рабоце ў 8.30. Роўна ў гэты час яна пачынае заняткі ў балетнай зале харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Паблажак ні для сябе, ні для выхаванак ніякіх, бо гэты год для класа Клары Мікалаеўны — выпускны. Апошнія дні, праўда, унеслі шмат мітусні ў жыццё педагога — яна атрымала ордэн Узыходзячага сонца, якім імператар Японіі адзначыў артыстку за асаблівы ўклад у развіццё балета ў гэтай краіне.