5 травня — 105 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819 - 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога.
6 травня — 225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799 – 1837).
7 травня — Радаўніца, спрадвечнае свята, дзень сустрэчы роду.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Пакуль краіна чакае фільм «Купала» — амбіцыйны праект Нацыянальнай кінастудыі пра лёс народнага паэта, — мы сустрэліся з яго аўтарам Уладзімірам Янкоўскім. Рэжысёр і акцёр са знакамітай сям'і — Уладзімір з'яўляецца сынам Расціслава Янкоўскага і пляменнікам Алега Янкоўскага — якраз займаецца постпрадакшанам карціны, да таго ж на кінафестывалі «Лістапад», які адкрыўся ўчора, выступае ў якасці члена журы Асноўнага конкурсу ігравога кіно. Што гэта за чалавек — кінаман і меламан, які зрабіў сабе імя ў кліпмейкерстве і здымках рэкламы, зняў шэраг расійскіх фільмаў і серыялаў, а цяпер рыхтуе да паказу нацыянальны беларускі фільм, мы падчас размовы паспрабавалі высветліць.
На Мiжнародным круглым стале пiсьменнiкаў i лiтаратуразнаўцаў «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго», якi праходзiў у анлайн-фармаце ў рамках VII Мiжнароднага кангрэса «Бiблiятэка як феномен культуры. Краязнаўства i краiназнаўства ў захаваннi культурнага шматаблiчча», прагучала нямала цiкавых iнiцыятыў.
Са жніўня ў сеціве пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.
Мастацкая галерэя Сяргея Давідовіча ў Лагойску ніколі не пустуе. Сюды прыходзяць пазнаёміцца з яго творамі і дарослыя, і дзеці, і госці райцэнтра. Гэты аб'ект урачыста адкрылі сем гадоў таму, і напачатку тут налічвалася чатыры залы. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 50 карцін жывапісца і шэсць скульптур, якія ён падарыў гораду. А сёлета галерэя прырасла яшчэ адной залай і больш чым 60 палотнамі.
Днямі кіраўнік Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі падзяліўся планамі правядзення шэрагу праектаў, у тым ліку конкурсу прыгажосці. Як дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» ён лічыць, што акрамя гэтага фестывалю можна праводзіць, няхай і менш маштабныя, але вельмі насычаныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.
Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
Кіраўнік Інстытута мовазнаўства — аб справаводстве па-беларуску, сучасным варыянце «трасянкі» і пераемнасці з часоў ВКЛ.
У сферы даследаванняў беларускай мовы не так даўно адбылася знакавая падзея. У складзе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адноўлены Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, які пэўны час быў аб'яднаны ў адным філіяле з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы. Яго дырэктарам прызначаны Ігар КАПЫЛОЎ (добра вядомы чытачам «Звязды» па рубрыцы «Родныя тапонімы», а таксама як эксперт у многіх пытаннях, датычных лінгвістыкі). Мы сустрэліся з ім, каб першымі распытаць пра далейшыя планы развіцця інстытута і паразважаць пра сучасны стан беларускай мовы.
У кнізе «Бітва ля Нарачы. 1916» сабраны ўнікальныя дакументы і архіўныя фотаздымкі, якія публікуюцца ўпершыню.
У гэтыя дні шырока адзначылі 100-годдзе з пачатку адной з самых кровапралітных бітваў Першай сусветнай вайны — Нарачанскай аперацыі. Шэраг мерапрыемстваў адбыліся ў Мінску, Мядзельскім і Пастаўскім раёнах. Трагічныя падзеі стагадовай даўніны згадвалі падчас гістарычных чытанняў, «круглых сталоў», тэматычных экскурсій. Сапраўдным падарункам для тых, хто займаецца тэмай Першай сусветнай вайны, а таксама сімвалічным помнікам усім тым, хто загінуў ля Нарачы тады, стаў і выхад кнігі «Бітва ля Нарачы. 1916».
Яна мела тры вялікія мары: даляцець да зорак «і самой паглядзець як там што на самай справе», вылечыць усіх анкалагічных хворых, напісаць багата кніжак. Яна любіла мора і палёты на самалётах. Была добрай лекаркай, таленавітай дыктаркай, адоранай паэткай і аўтаркай песень, перакладчыцай. Уважлівай жонкай і клапатлівай маці, бабуляй. А яшчэ — вялікай пакутніцай і шчырай верніцай...
Аляксандр Баханькоў — чалавек у многім адметны. Па-першае, ён добра ведае ажно шэсць моў: беларускую, рускую, англійскую, літоўскую, польскую, балгарскую. Па-другое, з'яўляецца прафесійным фізікам і ўсё жыццё працаваў у гэтай сферы. Па-трэцяе (і гэта ўражвае нас найбольш), са сваіх маладых гадоў ён займаецца калекцыянаваннем рэцэптаў страў з бульбы. Сёння мае ўжо некалькі ўласных «бульбяных» зборнікаў і на гэтым спыняцца не збіраецца. Ён марыць выдаць усе магчымыя рэцэпты прыгатавання гэтага прадукту.
346 гадоў таму бацька напісаў сыну ліст, тэкст якога актуальны і ў век інтэрнэту. Аказваецца, і тады дарослыя дзеці прасілі бацькоў дапамагчы грашыма. Апошнія, проста як цяпер, маглі і «адправіць далёка». Маўляў, сам зарабляй...
Унікальны дакумент знаходзіцца сярод захаваных актавых кніг полацкага магістрата ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Яго адшукаў і пераклаў з польскай мовы старшы навуковы супрацоўнік навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік» Максім Макараў.
Навуковец прадставіў чытачам «Звязды» магчымасць першымі прачытаць ліст. Але спачатку пра тых, хто пісаў і каму...
Спачатку адмовіў...