24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
Ці лёгка выдаць і прадаць кнігу на беларускай мове? Ці паспела ў нас сфарміравацца пакаленне маладых аўтараў, пра якіх упэўнена можна сказаць, што яны трымаюць руку на пульсе сучаснасці і што іх чытаюць? І калі пакуль не, што варта зрабіць для таго, каб яны з'явіліся? На гэтыя і іншыя пытанні падчас тыдня роднай мовы разам шукалі адказы ўдзельнікі круглага стала «Кнігавыданне па-беларуску. Актуальнае, няпростае, запатрабаванае?» Ён праходзіў у прэс-цэнтры Дома прэсы па ініцыятыве Выдавецкага дома «Звязда». Яго ўдзельнікамі сталі дырэктар — галоўны рэдактар «Звязды» Павел Сухарукаў, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын, загадчык аддзела беларускай літаратуры «Цэнтральнай» кнігарні Алена Холад, загадчык рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Давідовіч, дырэктар кнігарні «Акадэмкніга» Вольга Глухоўская.
Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа. Не так даўно карціна пра сяброўства польскага мастака Анджэя Струмілы і маладой мінчанкі Марыі прагрымела як уладальніца галоўнага прыза ў катэгорыі сярэднеметражных фільмаў на найпрэстыжнейшым для неігравога кіно фестывалі ІDFА ў Амстэрдаме. Дакументальныя Каны аддалі ўзнагароду ў рукі рэжысёра, які беларускаму гледачу мае быць знаёмым таксама па стужках «Госці», «25», «Цар гары», нарэшце, унікальным фільме «Стрыптыз і вайна». Мы сустрэліся з Андрэем напярэдадні кінафестывалю ZаgrеbDох і папрасілі яго перакласці трохі мовы кіно на звычайныя словы.
12 лістапада пайшоў з жыцця геній нацыянальнага музычнага мастацтва Ігар Міхайлавіч Лучанок. Ён быў адзначаны многімі ўзнагародамі і званнямі народнага артыста СССР і Беларусі. Але ці не самае галоўнае, што вызначала гэтага ўнікальна адоранага чалавека, — ён быў па-сапраўднаму НАРОДНЫ КАМПАЗІТАР БЕЛАРУСІ.
...Гэта інтэрв'ю адбылося больш як 20 гадоў таму назад, у кастрычніку 1996 года. Эпоха велізарных змен і ўзрушэнняў, час станаўлення маладой суверэннай Беларусі. Я працавала карэспандэнтам аддзела культуры «Звязды». Акурат тады шырока абмяркоўваліся магчымыя варыянты Гімна Рэспублікі Беларусь, а Ігар Міхайлавіч Лучанок на той час ужо 15 гадоў узначальваў Саюз кампазітараў краіны. Падрыхтаванае да друку інтэрв'ю не было апублікавана: чыста тэхнічна не ўдалося ўзгадніць тэкст з суразмоўникам. Без аўтографа Маэстра змяшчаць матэрыял палічыла немагчымым. Жыццё газетчыка заўсёды напружанае, падзеі накатвалі адна за адной. Так атрымалася, што гэтае інтэрв'ю апынулася-згубілася сярод іншых матэрыялаў у творчым архіве-дасье.
Адыход Ігара Міхайлавіча Лучанка ўскалыхнуў успаміны пра тую даўнюю сустрэчу. Адшукала інтэрв'ю... З таго часу шмат вады сплыло. Аднак, прачытаўшы рукапіс, калега параіла яго апублікаваць — як адлюстраванне і эпохі, і пазіцыі творцы ў памежнай сітуацыі «на ростанях». Можна было б крыху падрэтушаваць матэрыял, але перадаю яго ў рэдакцыю без купюр, з нязначнымі скарачэннямі. Хай даруе Ігар Міхайлавіч «няўзгодненасць» публікацыі наўздагон яго памяці: геніяльнасць выказванняў кампазітара «завізавалі» Гісторыя і Вечнасць.
Сяргей Бандарэнка ўзяўся за справу два гады таму. За гэты час пабудаваны дзве вежы і часткова муры. Пры гэтым захоўваюцца ўсе прапорцыі, а сам макет з'яўляецца копіяй старажытнага замка, зменшанай у дзесяць разоў.
Алег Аляксеевіч ЖДАН заўсёды глыбока імпанаваў мне сваёй рэдкай працаздольнасцю, сваёй сціпласцю — і гэта на фоне несумненнага літаратурнага поспеху. А яшчэ сваім стылем — мову яго твораў маскоўскі крытык Ніна Пісарчык на партале Проза.ру назвала мовай гарманічнай, а пра напісанае ім за многія гады зазначыла: гэтая літаратура працягвае лепшыя традыцыі рускай класікі.