9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Пакуль краіна чакае фільм «Купала» — амбіцыйны праект Нацыянальнай кінастудыі пра лёс народнага паэта, — мы сустрэліся з яго аўтарам Уладзімірам Янкоўскім. Рэжысёр і акцёр са знакамітай сям'і — Уладзімір з'яўляецца сынам Расціслава Янкоўскага і пляменнікам Алега Янкоўскага — якраз займаецца постпрадакшанам карціны, да таго ж на кінафестывалі «Лістапад», які адкрыўся ўчора, выступае ў якасці члена журы Асноўнага конкурсу ігравога кіно. Што гэта за чалавек — кінаман і меламан, які зрабіў сабе імя ў кліпмейкерстве і здымках рэкламы, зняў шэраг расійскіх фільмаў і серыялаў, а цяпер рыхтуе да паказу нацыянальны беларускі фільм, мы падчас размовы паспрабавалі высветліць.
На Мiжнародным круглым стале пiсьменнiкаў i лiтаратуразнаўцаў «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго», якi праходзiў у анлайн-фармаце ў рамках VII Мiжнароднага кангрэса «Бiблiятэка як феномен культуры. Краязнаўства i краiназнаўства ў захаваннi культурнага шматаблiчча», прагучала нямала цiкавых iнiцыятыў.
Са жніўня ў сеціве пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.
Мастацкая галерэя Сяргея Давідовіча ў Лагойску ніколі не пустуе. Сюды прыходзяць пазнаёміцца з яго творамі і дарослыя, і дзеці, і госці райцэнтра. Гэты аб'ект урачыста адкрылі сем гадоў таму, і напачатку тут налічвалася чатыры залы. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 50 карцін жывапісца і шэсць скульптур, якія ён падарыў гораду. А сёлета галерэя прырасла яшчэ адной залай і больш чым 60 палотнамі.
Днямі кіраўнік Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі падзяліўся планамі правядзення шэрагу праектаў, у тым ліку конкурсу прыгажосці. Як дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» ён лічыць, што акрамя гэтага фестывалю можна праводзіць, няхай і менш маштабныя, але вельмі насычаныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.
Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
Беларуская мова і бізнес — ці сумяшчальныя яны? Наколькі актыўна і ўдала выкарыстоўваецца мова ў рэкламных кампаніях? Ці можа яна дапамагчы ў прасоўванні тавараў і паслуг? Як беларуская мова можа адбіцца на іміджы вытворцы? Ці шмат у нас беларускамоўных брэндаў? Гэтыя і многія іншыя пытанні аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў круглага стала, які прайшоў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Да ўдзелу ў дыскусіі былі запрошаны прадстаўнікі беларускіх фірмаў, кампаній, рэкламных агенцтваў, крэатыўных праектаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.
Кароль скрэтча расказвае пра перамогу ў Мінску і планы на чэмпіянат свету ў Галандыі, які стартуе 28 лютага.
У студзені Мінск прыняў этап Кубка свету па веласпорце на трэку. Адзіны медаль для беларускай зборнай заваяваў Яўген Каралёк, ён стаў найлепшым у скрэтчы. Поспехаў у гэтай дысцыпліне велагоншчык ужо дамагаўся на аналагічным турніры ў Лос-Анжэлесе летась і на чэмпіянаце Еўропы ў Партугаліі. Цяперашняя выдатная форма Яўгена выклікае аптымізм асабліва зараз, калі да чэмпіянату свету застаецца каля двух тыдняў. Пра свае планы на планетарнае першынство, жорсткі допінг-кантроль і бяспеку ў велагонках на шашы Каралёк расказаў у інтэрв'ю «Звяздзе».
Гімн нашай любімай ежы, напісаны фізікам, лірыкам і кулінарам.
А вы ведалі, што смажаную бульбу трэба есці нажом і відэльцам, дранікі і аладкі — з дапамогай двух відэльцаў, а вараную бульбу нельга рэзаць нажом? А хто здагадваўся, што з бульбы можна гатаваць не толькі першыя і другія стравы, але і пасту, ікру, масла, крэм і нават напоі? Пра ўсё гэта можна даведацца з «Энцыклапедыі страў з бульбы» — адзінай у свеце кнігі, дзе ўсёахопна і ўпарадкавана змешчана каля 2,5 тысячы рэцэптаў з гэтых клубняў. Прычым гэта толькі трэцяя частка таго, што сабраў за сваё свядомае жыццё яе аўтар Аляксандр БАХАНЬКОЎ, пра якога «Звязда» пісала мінулай вясной.
Мінск, які перажыў мноства войнаў і разбурэнняў, відавочна, здолеў захаваць толькі малую частку сваіх храмаў. Сярод іх былі як сціплыя драўляныя пабудовы, так і маштабныя збудаванні, упрыгожаныя работамі лепшых майстроў свайго часу. Як цэрквы, узведзеныя на грошы, сабраныя ўсім светам, так і аплачаныя шчодрай рукой мецэнатаў. І ўсё ж многія з іх не зніклі бясследна: памяшканні былі пераабсталяваны пад іншыя мэты, а цалкам цэлыя падмуркі і сутарэнні закансерваваны і схаваны пад тоўшчай зямлі.
У Полацку, самым старажытным горадзе краіны, сёлета год юбілеяў. Ужо адсвяткавалі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і ўласна 1155-годдзе. Яшчэ адна юбілейная дата — 1025-годдзе Полацкай епархіі... А налета споўніцца 520 гадоў надання гораду магдэбургскага права. У нашай пастаяннай рубрыцы, прысвечанай гісторыі мясцовага самакіравання, сёння распавядаем пра магістрат тых часоў.