24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
Альбо Які маршрут застаецца для нас нязведаным?
1817 год. У першы дзень кастрычніка, пад покрывам строгай таямніцы, сабраліся ў Вільні пяцёра студэнтаў: Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Маеўскі. Хлопцы захапляліся навукай, патроху пісалі вершы і праглі лепшай долі для Бацькаўшчыны. Яны стварылі таварыства філаматаў — літаральна: аматары ведаў.
Мая клетка на пятым паверсе. У ёй ёсць усе выгоды, але цяпло яшчэ не бяжыць па батарэях — мы прывыклі, што яго ўключаюць па графіку. Цяпло не па графіку (у любым варыянце) раўназначнае жыццю ў раі.
У кастрычніку спаўняецца 170 гадоў з часу нараджэння Эдварда Антонія Леанарда Вайніловіча. Яго імя цесна звязана са Случчынай. Таму менавіта тут і была зладжана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч».
Купалаўскі год — выдатная асветніцкая, духоўная ініцыятыва. Народны пясняр у сваё 135-годдзе павінен выйсці за сцены музеяў і бібліятэк. Яго вершы павінны судакрануцца з душамі і сэрцамі беларусаў. І не толькі жыхароў Беларусі... Сёння пра Янку Купалу разважаюць нашы сябры з Расіі.
Да светлага свята Раства Хрыстовага прадстаўляем выдатныя творы беларускага іканапісу XVI- XIX ст. Сярод іх такія шэдэўры як «Праабражэнне», «Успенне», іконы «Нараджэнне Багародзіцы» (XVII ст.), «Маці Божая Неўвядальны колер» (XVII ст.) і інш.