Рус | Бел

Навіны

Светлай памяці Віктара Даніленкі

Светлай памяці Віктара Даніленкі

18.05.2017      749
У гэтыя непагодлівыя травеньскія дні пайшоў з жыцця першы амбасадар суверэннай Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Віктар Даніленка. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў каля шасці гадоў. Гэта быў перыяд станаўлення Амбасады. Пасля сыходу на пенсію Віктар Даніленка прымаў удзел у грамадскім жыцці горада Масквы, быў сябрам Рады Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы".
Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Другая Міжнародная канферэнцыя «Моладзь і міжнароднае супрацоўніцтва: вопыт узаемадзеяння Расіі і Беларусі»

28.04.2017      746

05 траўня 2017 года на гістарычным факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава пройдзе адбудзецца Другая Міжнародная канферэнцыя «Моладзь і міжнароднае супрацоўніцтва: вопыт узаемадзеяння Расіі і Беларусі».

Віншуем са святам 8 Сакавіка

Віншуем са святам 8 Сакавіка

07.03.2017      864

Ад імя мужчынскай меньшасці Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі віншуем жаночую большасць нашай арганізацыі са святам 8 Сакавіка, самым яскравым днём, які абвяшчае пачатак вясны.

Зычым вам шчасця, здароўя, хараства і гармоніі. Няхай у Вашай душы заўжды будзе вясна, а любоў, дабрабыт, поспех і каханне стануць вашымі штодзённымі спадарожнікамі!

Няхай у гэтыя святочныя дні ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць вас клопатам і цяплом, сябры падораць увагу і станоўчыя эмоцыі, а сотавы тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS!

Заставайцеся такімі ж прыгожымі, радуйцеся жыццю і дарыце радасць людзям, якія вас акружаюць!

https://www.youtube.com/watch?v=I7EIIg_BJko

На 65-ым годзе сышоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч

На 65-ым годзе сышоў з жыцця Аляксандр Ціхановіч

28.01.2017      964

28 студзеня ў Мінску памёр Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.

Творчая дзейнасць Аляксандра Ціхановіча была звязана з ансамблямі “Песняры”, гуртом “Мінск”, які граў джаз рок-рок, а затым — са славутым ансамблем “Верасы”, які быў папулярным ва ўсім Савецкім Саюзе. Ціхановіч і яго жонка Ядвіга Паплаўская сталі на доўгі час візітоўкай гэтага калектыва.

Афіцыйна стартаваў Год Купалы

Афіцыйна стартаваў Год Купалы

13.01.2017      1834

Заўважана, што з цягам часу постаці знакавых для народа асоб ператвараюцца ў нежывыя бронзавыя фігуры, а іх спадчына, расцягнутая на цытаты, проста бясконца тыражуецца, глыбока не вывучаецца, не пераглядаецца кожным новым пакаленнем. Але мне падаецца, што беларуская літаратура, з'яўляючыся літаратурай новай, народжанай у пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ доўга будзе гэткай жа свежай, а постаці нашых класікаў — жывымі. Магчыма, справа ў тым, што мы і сёння можам дакрануцца да іх спадчыны, пабываць у тых мясцінах, дзе яны бывалі, пабачыць рукапісы і цалкам, без сучасных адаптацый і перакладаў, зразумець іх творы. Таму і сэрца нашай класічнай літаратуры яшчэ б'ецца, а постаці песняроў — дыхаюць. Яны знаёмыя, родныя, але і загадкавыя адначасова, бо хаваюць мноства нераскрытых таямніц.

У Беларусі выходзіць больш за тысячу друкаваных выданняў

У Беларусі выходзіць больш за тысячу друкаваных выданняў

12.01.2017      902

Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах, які выдае Брэсцкі райвыканкам, ужо ўваходзіць у пяцігадовую гісторыю сваёй біяграфіі. Усяго пабачыла свет 16 штоквартальных выпускаў гэтага адмысловага масмедыя.

Віншуем з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Віншуем з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

29.12.2016      807

Паважаныя суайчыннікі, калегі  і сябры!

Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі сардэчна віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароў’я і добрага настрою, шчасця і дабрабыту, натхнення і аптымізму, паразумення і стабільнасці ў жыцці!

Няхай у Вашым доме пануюць мір, згода і любоў, а сэрца поўніцца надзеяй на лепшае!

З павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч

Віншаванне з Новым годам!

Віншаванне з Новым годам!

29.12.2016      962

Віншаванне з Новым годам ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Кандыбовічу С. В.

Грамадскія аб’яднанні беларусаў. Як пачыналася

Грамадскія аб’яднанні беларусаў. Як пачыналася

28.12.2016      836

30 снежня 1988 года ў Маскве адбыўся сход беларусаў-масквічоў, якія вырашылі ўтварыць Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры. Алякей Каўка, што быў завадатарам гэтай імпрэзы, прапанаваў надаць новай арганізацыі імя выдатнага дзеяча эпохі Адраджэння, нашага першадркара і асветніка Францішка Скарыны. Гэта была першая ў Савецкім Саюзе нацыянальна-культурная грамадская арганізацыя беларусаў за межамі БССР. Удзельнікі сходу прынялі зварот да беларусаў Масквы і Маскоўшчыны (глядзі тэкст)

Літаратурны музей Максіма Гарэцкага можа пераехаць у Мсціслаў

Літаратурны музей Максіма Гарэцкага можа пераехаць у Мсціслаў

20.12.2016      1883

Гэта тэма ўжо трэці месяц абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Нагодай стаў электронны ліст мінчанкі ў Мсціслаўскі райвыканкам, якая прапанавала перанесці драўляную хату музея з Малой Багацькаўкі ў горад. Гэта, на яе погляд, дапаможа як мага большай колькасці людзей далучыцца да творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прапанова была вынесена на грамадскае абмеркаванне і выклікала буру эмоцый. Адны за тое, каб гістарычны Мсціслаў, дзе і так ёсць паглядзець шмат чаго каштоўнага і ўражлівага, прыдбаў сабе яшчэ і літаратурны музей. Іншыя — катэгарычна супраць. Маўляў, страціцца тая невымоўная аўра, якая захоўваецца ў вёсцы. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на месцы, каб разабрацца ў гэтай складанай сітуацыі.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар