8 лістапада – 140 гадоў з дня нараджэння Вацлава Юстынавіча Ластоўскага (1883, Глыбокскі р-н – 1938), вучонага-гісторыка, філолага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе, грамадска-палітычнага дзеяча.
8 лістапада – 165 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858), адваката, публіцыста, грамадскага дзеяча
8 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Явара (Міхаіла Андрэевіча Карася; 1903 – 1933), паэта, удзельніка нацыянальна- вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
8 лістапада – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сачанкі (1938, Хойнікаўскі р-н), вучонага-гісторыка, журналіста, даследчыка публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1980)
Каляндар памятных датДа юбілею класіка беларускай літаратуры, значная частка жыцця якога праходзіла ў Паволжы, рыхтуецца шэраг імпрэзаў у Яраслаўлі. Як вядома, у нашым горадзе Максім Багдановіч жыў найдаўжэй: з 1908-га да ад’езду ў Мінск восенню 1916-га. У 1911-м, закончыўшы гімназію, паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Па сутнасці, у яраслаўскі перыяд раскрываўся ягоны паэтычны, пісьменніцкі талент. І гістарычна цалкам апраўдана, што нядаўна ў Яраслаўскім мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча ладзіўся літаратурна-музычны салон “Вечар у Багдановіча” — у плыні міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.
«Звязда» ўжо звярталася да балючай тэмы адкрыцця музея выдатнага беларускага класіка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (нумары ад 28.10.15, 6.01.16). Менавіта там прайшло ваеннае дзяцінства пісьменніка, якое потым стала лейтматывам яго твораў.
Як мы ўжо пісалі, будынак былой аптэкі знаходзіцца на балансе Бабруйскага райвыканкама, але грошай на яго рэканструкцыю ў бюджэце няма. Музей можа з'явіцца дзякуючы фінансавай падтрымцы неабыякавых людзей. Раённыя ўлады са свайго боку абяцаюць пасля рэканструкцыі будынка і напаўнення экспанатамі зрабіць яго філіялам раённага музея і ўвесці стаўку навуковага супрацоўніка. Засталося толькі скрануцца з месца і пачаць нешта рабіць. «Звязда» распачынае праект у падтрымку будучага музея. У яго рамках мы будзем інфармаваць чытачоў, што робіцца для таго, каб гэтая добрая і патрэбная і для беларусаў, і для ўсяго свету (бо творы Адамовіча сёння зноў актуальныя) задума ажыццявілася. Сімвалічна, што стартуе наш праект у дзень памяці Алеся Адамовіча. Так склалася, але нічога, кажуць, на гэтым свеце няма выпадковага. Сёння ў нас дадатковая нагода ўспомніць пра тое, якога маштабу была гэта асоба.