30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат4 сакавіка — 280 гадоў з дня нараджэння Гераніма Януша Сангушкі (1743 – 1812), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра кароннага войска, генерал-паручніка войска ВКЛ, удзельніка паўстання 1794 г.
4 сакавіка — 520 гадоў таму (1503) падпісаны мір на 6 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 воласцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель.
29 люты — 555 гадоў таму (1468) быў выдадзены Судзебнік (Статут Казіміра IV Ягелончыка), помнік старажытнай беларускай мовы, першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага.
3 сакавіка — 105 гадоў з часу падпісання Брэсцкага міра (Брэст-Літоўск; 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Нямеччынай, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі .
2 сакавіка — 105 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бачылы (1918, Пухавіцкі р-н – 1983), паэта, драматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
27 люты — 125 гадоў з дня нараджэння Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898 – 1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
26 люты — 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава (1918, Сенненскі р-н – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944).
24 люты — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Уладзіміравіча Скурко (1938, Мядзельскі р-н – 1989), паэта, кінадраматурга, перакладчыка.
23 люты — 145 гадоў з дня нараджэння Казіміра Севярынавіча Малевіча (1878 – 1935), беларускага і расійскага сусветна вядомага мастака, выкладчыка Народнай мастацкай школы ў Віцебску ў 1919-1922 гг., аднаго з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальніка супрэматызму.
21 люты — Міжнародны дзень родной мовы. Адзначаецца з 2000 г. з ініцыятывы ЮНЕСКА дзеля захавання культурных традыцый усіх народаў.