30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат28 чэрвеня — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Чантурыя (1923 – 1988), архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), аўтара навуковых прац па гісторыі беларускай архітэктуры
25 чэрвеня — 80 гадоў з дня нараджэння Ігара Іванавіча Шклярэўскага (1938, г.п. Бялынічы), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (Расія; 1999), кавалера ордэна Дружбы народаў
22 чэрвеня — 135 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Цвікевіча (1883, Брэст – 1937), палітычнага дзеяча БНР і БССР, гісторыка, філосафа, публіцыста
20 чэрвеня — 90 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі (1928, Брагінскі р-н), жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987)
28 красавіка — 100 гадоў таму (1918) Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай у Беларускай Народнай Рэспубліцы і прыняў пастанову аб адкрыцці ў Мінску універсітэта.
21 красавіка — 185 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.
18 красавіка — 115 гадоў з дня нараджэння Платона Раманавіча Галавача (1903, Бабруйскі р-н – 1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча.
7 красавіка — 35 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш, паэтэса, вязень ГУЛАГу.
6 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Зданевіча (1943, Брэсцкі р-н), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі .
6 красавіка — 185 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Пыпіна (1833 – 1904), расійскага літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклоры, акадэміка Пецярбургскай АН.