30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат24 снежня – 225 гадоў з дня нараджэння Адама Бярнарда Міцкевіча (1798, Баранавіцкі р-н ці Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка, філамата, ураджэнца Навагрудскага краю
23 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца (1953, Пінск), беларускага і расійскага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка (2007)
19 снежня – 120 гадоў з дня нараджэння Тамары Рыгораўны (Георгіеўны) Цулукідзэ (1903 – 1991), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, актрысы, заслужанай артысткі Грузінскай ССР, кавалера ордэна “Знак Пашаны”
18 снежня – 50 гадоў таму (1973) Пётр Клімук (1942) стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (пазней здзейсніў яшчэ два палёты)
17 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Аляксеева (1898 – 1985), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
17 снежня – 140 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Барычэўскага (1883, Мінск – 1934), літаратуразнаўца, педагога, перакладчыка, аднаго з першых бібліёграфаў у беларускім літаратуразнаўстве
15 снежня – 210 гадоў з дня нараджэння Людвіка Адама Дзям’янавіча Юцэвіча (1813 – 1846), літоўскага і беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка
17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно.
Гэты прафесійнае свята рэспубліканскіх кінематаграфістаў быў усталяваны ўказам Прэзідэнта ў 1994 годзе. Дата для свята выбрана не выпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — «Белдзяржкіно».
12 снежня – 105 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) Кірэенкі (1918, Слаўгарадскі р-н – 1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)
4 снежня – 80 гадоў з дня нараджэння Казіміра Вікенцьевіча Камейшы (1943, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1989)