30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат12 студзень — 35 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі было 10 200 200 чалавек.
4 студзень — 155 гадоў назад нарадзіўся Ядвігін Ш (А.І.Лявіцкі), адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, публіцыстыкі, драматургіі.
28 снежня – 435 гадоў таму (1588) Гародня, згодна з пастановай Кракаўскага сейма, стала цэнтрам каралеўскай эканоміі (і заставалася ім да 1795 г.)
27 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна (1923, Сенненскі р-н – 1994), паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)
27 снежня – 390 гадоў з дня смерці Мялеція Сматрыцкага (1577-1633), архіепіскапа Полацкага і Віцебскага, царкоўнага і грамадска-палітычнага дзеяча, беларускага і украінскага пісьменніка-палеміста. У 17-18 стагоддзях “Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) была галоўным падручнікам ва ўсіх навучальных установах
1 студзень — 105 гадоў назад у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) са сталіцай у Мінску. У склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. 3 лютага 1919 года тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў перададзены Расіі.
26 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893-1970), кампазітара, народнага артыста БССР і СССР
26 снежня – 230 гадоў з дня нараджэння Евы Сігізмундаўны Фялінскай (1793, Клецкі р-н – 1859), удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, пісьменніцы, мемуарысткі
25 снежня – 25 гадоў таму (1998) адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі – 10 045 200 чалавек, з іх 8 159 100 беларусаў. Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны
24 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Кулакоўскага (1913, Салігорскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)