24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных дат21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Родная мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Міністэрства культуры звяртаецца да ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы – пашыраць яе выкарыстанне не толькі ў гэты дзень, але і ў штодзённым жыцці.
Янка Купала: ”Упеснях жа родны край, родныя словы жылі, і жывуць, і жыць будуць заўсёды.”
Якуб Колас “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.”
Максім Танк: “Як я люблю падарожжа ў родную мову, якая ўсімі вясёлкамі ззяе, смалістымі пахне лясамі, жывымі звініць галасамі.”
Уладзімір Караткевіч: “Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой– непатрэбен мне рай на душы. У небясі. На зямлі.”
Пімен Панчанка: “Ці плачу я, ці пяю, ці размаўляю з матуляю – песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю.”
Алесь Гарун: “Дык шануй, беларус, сваю мову,–гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця-народы!”
Францішак Багушэвіч:“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.”
Уладзімір Дубоўка: “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!”