Рус | Бел

Памятныя даты

95 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі

20 чэрвеня — 95 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі (1928, Брагінскі р-н), жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987)

105 гадоў таму Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай

28 красавіка — 105 гадоў таму (1918) Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай у Беларускай Народнай Рэспубліцы і прыняў пастанову аб адкрыцці ў Мінску універсітэта.

190 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага

21 красавіка — 190 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.

120 гадоў з дня нараджэння Платона Раманавіча Галавача

18 красавіка — 120 гадоў з дня нараджэння Платона Раманавіча Галавача (1903, Бабруйскі р-н – 1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча.

40 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш

7 красавіка — 40 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш, паэтэса, вязень ГУЛАГу.

80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Зданевіча

6 красавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Зданевіча (1943, Брэсцкі р-н), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі .

190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Пыпіна

6 красавіка — 190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Пыпіна (1833 – 1904), расійскага літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклоры, акадэміка Пецярбургскай АН.

230 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Радзівіла

5 красавіка — 230 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Радзівіла (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў.

105 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

25 сакавіка — 105 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

250 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча

25 сакавіка — 250 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча (1768, Навагрудскі пав. – 1844), асветніка, мецэната, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794 г.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар