24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» сёлета прайшоў у Жыровіцах і сабраў паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і больш чым дзесяці краін свету.
31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.
Яны спяваюць на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай... нават на японскай. Але галоўную славу гэты жаночы калектыў здабыў дзякуючы эстраднаму гучанню беларускіх матываў. У 80-х кампазіцыі «Чараўніц» — «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», «На новае лета» — гучалі, даруйце за банальнасць, з усіх прасаў, вокнаў, радыёкропак. Але ў цяжкія 90-я, калі многім у пошуках заробку было не да творчасці, калектыў распаўся. І знік з далягляду на доўгія 20 гадоў. А ў новым стагоддзі вярнуўся — не столькі на хвалі настальгіі, колькі таму, што аказаўся патрэбны гледачам. Пра творчыя пошукі і гастрольныя ўспаміны, новае пакаленне «дзяўчат з дудкамі» і пра тое, як захаваць фірменнае «чараўніцтва» на працягу 45 гадоў, гутарым з цяперашнімі ўдзельніцамі вакальна-інструментальнага ансамбля — Палінай Базылевай, Анжалікай Зайцавай, Вольгай Макушынскай, Наталляй Лукашэвіч (трамбон), Святланай Рагула і Дар'яй Бабко (абедзве — саксафаністкі).
Сёння на «Славянскім базары» пачынаецца сямнаццаты па ліку міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2019».
Гэтымі днямі, з 5 да 7 ліпеня, у кінатэатрах «Масква» і velcom cіnema праект «Беларускія ўік-энды» паказвае чарговую карціну ў беларускай агучцы — знакамітую драму «Хаціка: самы верны сябар» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.
Доўгія-доўгія гадзіны вандровак па знакавых мясцінах, гутарак з экспертамі і пошукаў у архівах... Кансультацыі са спецыялістамі, праца з крыніцамі і ўласныя разважанні... І як вынік такой грунтоўнай працы журналіста, краязнаўца, экскурсавода Віктара Корбута — новая кніга «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках», што пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь» і гэтымі днямі з'явіцца ў кнігарнях.
Канкарданс... гэтае слова гучыць, як назва еўрапейскага сярэднявечнага танца. Праўда, у рэчаіснасці яно зусім не мае дачынення да танцавальнага мастацтва, але свае вытокі бярэ ўсё ж у Сярэднявеччы. Першы канкарданс — слоўнік-даведнік, складзены на падставе пэўнага корпуса тэкстаў — быў створаны ў Еўропе ў XІІІ стагоддзі і грунтаваўся на Бібліі. Цікава, што ў тыя часы над яго распрацоўкай шчыравалі ажно 500 манахаў.
Прэзентацыя кнігі, што пабачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці» пры падтрымцы «Белгазпрамбанка», прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Менавіта тут цяпер месціцца выстаўка «Час і творчасць Льва Бакста», арганізаваная пры фінансавай падтрымцы, дарэчы, таксама «Белгазпрамбанка». Але пройдзе час, экспазіцыю дэмантуюць, арыгіналы работ Бакста і яго паплечнікаў схаваюцца ў фонды музеяў і банкаў, а кніга застанецца...
Робіць пуэр з бярозавага лісця і ладзіць чайныя цырымоніі з нацыянальным каларытам.
З Аляксеем Купраковым я пазнаёмілася ў Мінску на другім Чайным чэмпіянаце. Малады брастаўчанін адразу ж прыцягнуў увагу незвычайным ільняным уборам. І, вядома, уразіў тым, што заварваў чай не ў фарфоравым ці шкляным імбрыку, а ў гліняных збанках ды чыгунку...
Ён любіў гуляць у шахматы, а на дачы ў Ждановічах вырошчваў кукурузу. Быў добрым псіхолагам і заўважаў нават самыя маленькія дробязі. Усё жыццё пісаў байкі, п'есы, раманы на адной нямецкай друкарцы «Фартуна», дзе нямецкія літары былі замененыя на беларускія, і цягам чвэрці стагоддзя займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі.
Кандрат Крапіва (сапр. Кандрат Атраховіч) — на працы — строгі, нават суровы кіраўнік, мудры настаўнік і вядомы драматург, байкапісец, дома быў ласкавым мужам, клапатлівым бацькам і ўважлівым дзедам. Вось такога Кандрата Кандратавіча — не схематычнага, не забранзавелага, а роднага і блізкага — мы сёння, у дзень 120-годдзя класіка, ўспамінаем з яго ўнучкай Аленай Атраховіч. Менавіта яна цяпер з'яўляецца ўладальніцай аўтарскіх правоў на творы дзеда, апякуецца яго духоўнай спадчынай і марыць пра стварэнне музея Крапівы.