24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датШто-што, а лялечны тэатр у нашым культурным асяроддзі з'яўляецца неаспрэчным прадметам увагі і ўсеагульнага гонару. Маецца на ўвазе, вядома, асаблівая форма тэатральнага мастацтва, а не спектаклі для дзяцей. Таму так дарэчы, хоць і раз на два гады, збірацца на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. Чарговы, ужо дзясяты, распачаўся ўчора і традыцыйна прапанаваў гледачу беларускую праграму, у якой па азначэнні павінен быць прадстаўлены кожны беларускі лялечны тэатр, і замежную, куды ўпершыню трапілі пастаноўкі з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. З такой нагоды мы сустрэліся з Аляксеем Ляляўскім, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкім кіраўніком фестывалю, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — увогуле культавай асобай у сваёй сферы, чые прафесійныя кантакты звязаны таксама з Расіяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Фінляндыяй, Нідэрландамі... Так ці інакш, пра лялечны тэатр у нашай краіне наўрад ці хто ведае больш за яго, таму да Аляксея Ляляўскага мы прыйшлі як да рэжысёра, адборшчыка і, што немалаважна, гледача.
У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».
Дзённікавай памяццю паэта можна смела назваць чарговую кнігу запісаў, рабочых нататак Рыгора Барадуліна, выдадзеную «Кнігазборам».