24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных дат9 люты — 95 гадоў таму у Вільні адбылася першая пастаноўка п`есы Янкі Купалы “Паўлінка”.
4 люты — 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) Дуніна-Марцінкевіча (1808, Бабруйскі р-н – 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветніка .
2 люты — 180 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Вікенція Сямёнавіча) Каліноўскага (1838, Гродзенскі пав. – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., мысліцеля, публіцыста, паэта .
2 люты — 670 гадоў таму (1348) войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі крыжакоў на рацэ Стрэва (прыток Нёмана). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна.
1 люты — 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Восіпавіча Прытыцкага (1913, Гродзенская губ. – 1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
31 студзень — 105 гадоў таму (1913) у Гродне выйшаў альманах вучнёўскай моладзі ”Колас беларускай нівы”
28 студзень — 430 гадоў таму (1588) быў зацьверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права.
28 студзень — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943, Ляхавіцкі р-н – 2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).
15 студзень — 110 гадоў з дня нараджэння Заіра Ісакавіча Азгура (1908, Сенненскі р-н – 1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, правадзейнага члена АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1948)
14 студзень — 125 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйлы (Калечыц); (1893, Вільня – 1986, Масква), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.