30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат09 лістапада — 115 гадоў з дня нараджэння Н.Ф. Сакалоўскага (1902-1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста.
04 лістапада — 130 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (Зм.Хв. Жылуновіч, 1887-1937), беларускага пісьменніка, гісторыка, публіцыста.
03 лістапада — 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956), народнага паэта Беларусі.
15 кастрычніка — Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі (04.02.1746 - 15.10.1817), - нацыянальнага героя Польшчы, Беларусі, Летувы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі.
15 кастрычніка — 585 гадоў назад (1432) складзена Гарадзенская Унія паміж ВКЛ і каралеўствам Польскім. У Гродне выдадзены прывілей караля Ягайлы, які ўраўняў у правах праваслаўных князёў і баяраў з феадаламі-каталікамі.
06 кастрычніка — 500 гадоў назад (1517) у Празе Францыск Скарына выдаў “Прытчы Саламона”.
24 верасня — Бітва на Сініх Водах паміж войскамі ВКЛ пад кіраўніцтвам в. князя Альгерда і арміяй Залатой Арды. У выніку большая частка сучаснай Украіны (у тым ліку Падолле і Паўночнае Прычарнамор'е) з Кіевам апынуліся ў складзе ВКЛ. Далучыўшы да сваіх валадарстваў Землі Рускія, ВКЛ стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы таго часу.
20 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння А.К. Каўкі, беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, заснавальніка Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны (1988).
17 верасня — 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко, 1912-1995), народнага паэта Беларусі.
06 верасня — 110 гадоў з дня нараджэння Л.Р. Рахленкі (1907-1986), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР.